I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўначы, і сказаў яму: «Вось, ты памрэш з прычыны жанчыны, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа».
БЫЦЦЁ 41:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I сталася, што мінула два гады часу, і сьніў фараон, і вось, ён стаіць каля ракі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Як прайшло два гады, фараону прысьнілася: вось, ён стаіць каля ракі; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Праз два гады фараон бачыў сон. Здавалася яму, што стаіць ён над ракой, |
I прыйшоў Бог да Абімэлеха ў сьне ўначы, і сказаў яму: «Вось, ты памрэш з прычыны жанчыны, якую ты ўзяў, бо яна мае мужа».
I сьніў ён, і вось, лесьвіца стаіць на зямлі, а верх яе дакранаецца да неба; і вось, анёлы Божыя ўзыходзяць і зыходзяць па ёй.
I ўцёк ён з усім, што ў яго; і ўстаў, і перайшоў праз раку, і скіраваў аблічча сваё да гары Гілеад.
I сьнілі ў адну ноч яны абодва кожны свой сон, кожны [сьніў] са значэньнем сон свой, чашнік і пекар, якія былі ў валадара Эгіпецкага і якія былі ўвязьненыя ў вязьніцы.
I вось, з ракі выходзяць сем кароваў прыгожых з выгляду і сытых целам; і пасьвіліся на поплаве.
У тую ноч адыйшоў сон ад валадара, і ён сказаў, каб прынесьлі кнігу летапісу для памяці, і чыталі яе перад валадаром.
I загадаў фараон усяму народу свайму, кажучы: «Кожнага сына, які народзіцца [ў Гебраяў], кідайце ў раку; а кожную дачку пакідайце жывую».
I станецца, што калі не павераць таксама двум гэтым знакам і не паслухаюць голасу твайго, возьмеш з ракі ваду і выльеш на сухую зямлю, і станецца, што вада, якую ты возьмеш з ракі, станецца крывёй на сухой зямлі».
і кажы: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Вось, Я супраць цябе, фараон, валадар Эгіпту, цмок вялікі, які ляжыш сярод рэкаў сваіх і кажаш: “Для мяне рэкі мае, я іх зрабіў!”
І станецца зямля Эгіпецкая пусткай і руінаю, і даведаюцца яны, што Я — ГОСПАД, за тое, што ты сказаў: ”Мая рака, я яе зрабіў”.
Калі ён сядзеў на судовым пасадзе, жонка ягоная паслала да яго, кажучы: «Няма чаго [рабіць] табе і Праведніку Гэтаму, бо я шмат перацярпела сёньня ў-ва сьне дзеля Яго».
Бо зямля, у якую ты ўваходзіш, каб авалодаць ёю, ня ёсьць такою, як зямля Эгіпецкая, з якой ты выйшаў, якую, укінуўшы зерне сваё, ты паліваў [працаю] ног тваіх, як у агародзе.