І сказала Сарай Абраму: «Вось, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]». І паслухаў Абрам голасу Сарай.
БЫЦЦЁ 30:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I яна дала яму Більгу, нявольніцу сваю, за жонку, і ўвайшоў да яе Якуб. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дала яна Валу, служанку сваю, за жонку яму; і ўвайшоў да яе Якаў. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дала яна яму сваю нявольніцу Більгу за жонку, якая |
І сказала Сарай Абраму: «Вось, замкнуў ГОСПАД мяне, каб я не нараджала. Дык увайдзі да нявольніцы маёй, можа ад яе атрымаю [дзіця]». І паслухаў Абрам голасу Сарай.
і сказала Абрагаму: «Выгані гэтую нявольніцу і сына ейнага, бо ня будзе мець спадчыну сын нявольніцы гэтай з сынам маім Ісаакам».
I наложніца ягоная, імя якой Рэўма, нарадзіла таксама Тэваха, і Гахама, і Тахаша, і Маху.
А сынам наложніцаў, якія былі ў Абрагама, даў Абрагам дары, і адаслаў іх ад Ісаака, сына свайго, яшчэ за жыцьця свайго, на ўсход, у зямлю ўсходнюю.
I паставіў нявольніцаў і дзяцей іхніх першымі, а Лею і дзяцей ейных за імі, а Рахель і Язэпа за імі.
I сталася, калі жыў Ізраіль у зямлі той, пайшоў Рубэн, і лёг з Більгай, наложніцай бацькі свайго. I пачуў [пра гэта] Ізраіль. I было сыноў Якуба дванаццаць.
Гэта сыны Більгі, якую даў Ляван дачцэ сваёй Рахелі. Яна нарадзіла іх Якубу, усіх душаў — сем.
Гэта кажа ГОСПАД: “Вось, Я навяду на цябе бяду, якая [выйдзе] з дому твайго, і вазьму жонак тваіх на вачах тваіх, і аддам іх бліжняму твайму, і будзе ён спаць з жонкамі тваімі на вачах сонца гэтага.