і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
БЫЦЦЁ 27:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і зрабі мне прысмакі, якія я люблю, і прынясі мне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая раней, чым я памру». Біблія (пераклад В. Сёмухі) і згатуй мне страву, якую я люблю, і прынясі мне есьці, каб дабраславіла цябе душа мая, перш чым я памру. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) прыгатуй мне з таго страву, сам ведаеш, якую хачу, і прынясі, каб я паеў, і дабраславіць цябе душа мая, перш чым памру». |
і дабраславіў яго, і сказаў: «Дабраслаўлёны Абрам праз Бога Найвышэйшага, Пана неба і зямлі.
I дабраславілі Рэбэку, і сказалі ёй: «Сястра наша, ты станься тысячай тысячаў, і няхай насеньне тваё ўспадкаеміць брамы ворагаў сваіх!»
І ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй, і зрабіла маці ягоная прысмакі, якія любіў бацька ягоны.
I сказаў Якуб бацьку свайму: «Я — Эзаў, першародны твой. Я зрабіў, як ты сказаў мне. Устань, сядзь і еш дзічыну маю, каб дабраславіла мяне душа твая».
І не пазнаў яго, бо рукі ягоныя былі як рукі брата ягонага, касматыя, і дабраславіў яго.
I сказаў: «Дай мне, і я буду есьці дзічыну, сыне мой, каб дабраславіла цябе душа мая». I ён даў яму, і ён еў; і прынёс яму віна, і ён піў.
I ён наблізіўся, і пацалаваў яго. I адчуў ён пах адзежы ягонай, і дабраславіў яго, і сказаў: «Вось, пах сына майго, як пах поля, якое дабраславіў ГОСПАД.
I зрабіў ён таксама прысмакі, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: «Устань, ойча мой, і зьеш дзічыну сына свайго, каб дабраславіла мяне душа твая».
А Рэбэка чула, як Ісаак казаў Эзаву, сыну свайму. I пайшоў Эзаў у поле, каб упаляваць дзічыны і прынесьці яе.
“Прынясі мне дзічыны і зрабі мне прысмакі, і я буду есьці, і дабраслаўлю цябе перад абліччам ГОСПАДА, перад сьмерцю сваёй”.
Пайдзі да авечак і вазьмі мне адтуль двух казьлянят добрых; і я прыгатую з іх прысмакі для бацькі твайго, якія ён любіць.
І Бог Усемагутны дабраславіць цябе, і зробіць цябе плодным, і памножыць цябе, і ты станешся супольнасьцю народаў,
I сказаў Язэп бацьку свайму: «Яны — сыны мае, якіх Бог даў мне тут». I сказаў [Якуб]: «Вазьмі, прашу, іх да мяне, і я дабраслаўлю іх».
Усіх гэтых родаў Ізраіля — дванаццаць, і гэта тое, што прамаўляў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і кожнага паводле дабраславеньня ягонага дабраславіў.
І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, маці Ягонай: «Вось, ляжыць Гэты на падзеньне і паўстаньне многіх у Ізраілі, і на знак, якому працівіцца будуць.