Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 27:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

4 і згатуй мне страву, якую я люблю, і прынясі мне есьці, каб дабраславіла цябе душа мая, перш чым я памру.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

4 і зрабі мне прысмакі, якія я люблю, і прынясі мне, і я паем, каб дабраславіла цябе душа мая раней, чым я памру».

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

4 прыгатуй мне з таго страву, сам ведаеш, якую хачу, і прынясі, каб я паеў, і дабраславіць цябе душа мая, перш чым памру».

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 27:4
23 Крыжаваныя спасылкі  

і дабраславіў яго і сказаў: дабраславёны Абрам ад Бога Ўсявышняга, Уладара неба і зямлі;


І дабраславілі Рэбэку і сказалі ёй: сястра наша, хай родзяцца ад цябе тысячы тысяч, і хай валодаюць нашчадкі твае жытлішчамі ворагаў тваіх,


Ён пайшоў, і ўзяў, і прынёс маці сваёй; і маці ягоная зрабіла страву, якую любіў бацька ягоны.


і дала страву і хлеб, якія яна згатавала, у рукі Якаву, сыну свайму.


Якаў сказаў бацьку свайму: я, Ісаў, першынец твой, я зрабіў, як ты сказаў мне; устань, сядзь і паеж дзічыны маёй, каб дабраславіла мяне душа твая.


І не пазнаў яго, бо рукі ў яго былі, як рукі ў Ісава, брата ягонага, калматыя. І дабраславіў яго


Ісаак сказаў: падай мне, я паем дзічыны сына майго, каб дабраславіла цябе душа мая. Якаў падаў яму, і ён еў; прынёс яму і віна, і ён піў.


Ён падышоў і пацалаваў яго і сказаў: вось, пах ад сына майго, як пах ад поля, якое дабраславіў Гасподзь;


Згатаваў і ён страву, і прынёс бацьку свайму, і сказаў бацьку свайму: устань, бацька мой, і паеж дзічыны сына твайго, каб дабраславіла мяне душа твая.


Рэбэка чула, як Ісаак гаварыў сыну свайму Ісаву. І пайшоў Ісаў у поле дастаць і згатаваць дзічыны;


прынясі мне дзічыны і згатуй мне страву; я паем і дабраслаўлю цябе прад абліччам Гасподнім, перад сьмерцю маёю.


выйдзі ў статак і вазьмі мне адтуль два казьляняткі добрыя: і я згатую зь іх бацьку твайму страву, якую ён любіць:


А Бог Усемагутны хай дабраславіць цябе, хай расплодзіць цябе і хай памножыць цябе, і хай будзе ад цябе мноства народаў:


І сказаў Язэп бацьку свайму: гэта сыны мае, якіх Бог даў мне тут. Якаў сказаў: падвядзі іх да мяне, і я дабраслаўлю іх.


Вось усе дванаццаць каленаў Ізраілевых; і вось, што сказаў ім бацька іхні; і дабраславіў іх, і даў ім дабраславеньне, кожнаму сваё.


І дабраславіў іх Сымон, і сказаў Марыі, Маці Ягонай: вось, ляжыць Гэты на ўпадак і на ўзвышэньне многіх у Ізраілі і на азнаку нязгодаў, -


І калі дабраславіў іх, пачаў аддаляцца ад іх і ўзносіцца на неба.


Вераю ў будучыню Ісаак дабраславіў Якава і Ісава.


Ісус дабраславіў яго, і даў у надзел Халеву, сыну Ефаніінаму, Хэўрон.


Потым Ісус дабраславіў іх і адпусьціў іх, і яны разышліся па намётах сваіх.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы