I цяпер вазьмі прылады твае, сагайдак твой і лук твой, і пайдзі ў поле, і ўпалюй мне дзічыны,
БЫЦЦЁ 27:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) I ён сказаў: «Вось, я састарэў, ня ведаю дня сьмерці маёй. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сказаў: вось, я састарыўся; ня ведаю дня сьмерці маёй; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бацька кажа яму: «Бачыш, што я састарэў і не ведаю дня смерці сваёй. |
I цяпер вазьмі прылады твае, сагайдак твой і лук твой, і пайдзі ў поле, і ўпалюй мне дзічыны,
I наблізіліся дні Ізраілю, каб памерці, і паклікаў ён сына свайго Язэпа, і сказаў яму: «Калі я знайшоў ласку ў вачах тваіх, прашу, палажы руку сваю пад сьцягно маё і зрабі мне міласэрнасьць і праўду, што не пахаваеш мяне ў Эгіпце.
I сказаў Ізраіль Язэпу: «Вось, я паміраю. I Бог будзе з вамі, і верне вас у зямлю бацькоў вашых.
Усё, што можа зрабіць рука твая, рабі паводле сілы тваёй, бо ў адхлані, у якую ты ідзеш, няма ані справаў, ані разуменьня, ані веданьня, ані мудрасьці.
У тыя дні захварэў Эзэкія сьмяротна. І прыйшоў да яго прарок Ісая, сын Амоса, і сказаў яму: «Гэта кажа ГОСПАД: “Дай загад пра дом твой, бо ты паміраеш і ня будзеш жыць”».
і казаў: «О, ГОСПАДЗЕ, узгадай, што я хадзіў перад абліччам Тваім у праўдзе і са шчырым сэрцам і рабіў тое, што добрае ў вачах Тваіх». І плакаў Эзэкія плачам вялікім.
Дык чувайце, бо ня ведаеце, калі гаспадар дому прыйдзе: вечарам, ці апоўначы, ці як певень засьпявае, ці раніцай,
вы, якія ня ведаеце, што [будзе] заўтра. Бо што такое жыцьцё вашае? Бо яно — пара, якая зьяўляецца на малы [час], а потым чэзьне.
Але Давід запрысягся яшчэ і сказаў: «Ведаючы, ведае бацька твой, што я знайшоў ласку ў вачах тваіх, і ён сказаў: “Няхай не даведаецца пра гэта Ёнатан, каб не сумаваў”. Але як жывы ГОСПАД і як жывая душа твая, толькі адзін крок [аддзяляе] мяне ад сьмерці».