АСІІ 5:12 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я [буду] як моль для Эфраіма, і як гніль для дому Юды. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І буду як моль Яфрэму і як чарвяк дому Юдаваму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А я — быццам моль для Эфраіма, ды быццам гнілізна для дому Юды. |
Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.
Таму як салому зьядае язык вогненны, а сена зьнікае ў полымі, так корань іхні станецца гнільлём, і краса іхняя разьляціцца, як пыл, бо яны адкінулі Закон ГОСПАДА Магуцьцяў, і словамі Сьвятога Ізраіля пагардзілі.
Вось, Госпад ГОСПАД дапаможа Мне. Хто будзе вінаваціць Мяне? Вось, усе яны спарахнеюць, як адзеньне, і моль зьесьць іх.
Бо як адзеньне, зьесьць іх моль, і як воўну, зьесьць іх чарвяк, а праведнасьць Мая будзе вечная, і збаўленьне Маё — з пакаленьня ў пакаленьне.
І вызначыў Бог чарвяка, калі ўзыйшла зараніца раніцаю, і ён падтачыў расьліну, і яна ссохла.