АЎДЗЕЯ 1:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І спалохаюцца волаты твае, Тэмане, каб быў зьнішчаны забіваньнем кожны [чалавек] з гары Эзава. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Працятыя будуць страхам адважнікі твае, Фэман, каб усе на гары Ісава вынішчаны былі забойствам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І будуць баяцца мужныя твае, Тэман, што прападзе кожны чалавек з гары Эзава. |
І пачулі тры сябры Ёва пра вялікае няшчасьце, якое напаткала яго, і прыйшлі, кожны з мясцовасьці сваёй: Эліфаз з Тэману, Більдад з Шуаху і Цафар з Наамы. І дамовіліся яны, каб разам прыйсьці, і наведаць яго, і пацешыць.
Дзеля гэтага паслухайце пра намер ГОСПАДА, які Ён мае адносна Эдому, і думкі Ягоныя, якія Ён мае адносна жыхароў Тэману. Выцягнуць нават найменшых авечак, і будуць спустошаны пашы іхнія.
Вось, як арол, падымаецца ён, і ўзьлятае, і раскідвае крылы свае над Боцраю, і сэрца волатаў Эдому ў той дзень станецца як сэрца жанчыны, якая нараджае».
Адносна Эдому. «Гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў. Ці ўжо больш няма мудрасьці ў Тэмане? Хіба спынілася рада разумных, і непатрэбнай сталася мудрасць іхняя?
дзеля гэтага так кажа Госпад ГОСПАД: “Я выцягну руку Маю супраць Эдому, і вынішчу ў ім чалавека і жывёлу, і аддам яго на спусташэньне, ад Тэману аж да Дэдану пагінуць ад мяча.
І ўзыйдуць вызваліцелі на гару Сыён, каб судзіць гару Эзава, і станецца валадарства ГОСПАДА.
Калі б злодзеі прыйшлі да цябе, калі б рабаўнікі ўночы так панішчылі цябе, ці ня ўкралі б яны, колькі ім трэба? Калі б зьбіральнікі вінаграду прыйшлі да цябе, ці не пакінулі б яны недазьбіранае?
Вось, народ твой — як жанчыны ўнутры цябе. Для ворагаў тваіх шырока адчыненыя брамы зямлі тваёй, і зжэр агонь завалы твае.
Бог ідзе з Тэману, і Сьвяты — з гары Паран. (Сэлях) Закрыла неба слава Ягоная, і хвала Ягоная напоўніла зямлю.
не чапайце іх, бо Я ня дам вам зямлі іхняй нават на стапу нагі, таму што гару Сэір Я даў у валоданьне Эзаву.