Дзеля гэтага ня будзе ў цябе таго, хто мераў бы шнуром паводле жэрабя ў царкве ГОСПАДА.
ІСУСА 18:4 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Выбярыце з кожнага калена па тры чалавекі, і я пашлю іх, і яны ўстануць, і абыйдуць зямлю, і апішуць яе, як разьдзяліць яе ў спадчыну, і прыйдуць да мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) дайце ад сябе па тры чалавекі з племя; я пашлю іх, і яны, устаўшы, пройдуць па зямлі і апішуць яе, як трэба падзяліць ім на надзелы, і прыйдуць да мяне; Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Выберыце з кожнага пакалення па тры чалавекі, каб я паслаў іх і каб яны падняліся, і абышлі зямлю, і раздзялілі яе паводле колькасці кожнага народа, і каб паведамілі мне пра тое, як раздзялілі. |
Дзеля гэтага ня будзе ў цябе таго, хто мераў бы шнуром паводле жэрабя ў царкве ГОСПАДА.
«Пашлі людзей, і яны выведаюць зямлю Ханаан, якую Я даю сынам Ізраіля, па адным з кожнага пакаленьня бацькоў іхніх, вышліце ўсіх князёў сярод іх».
І сказаў Егошуа сынам Ізраіля: «Як доўга вы будзеце марудзіць у тым, каб пайсьці і ўзяць на ўласнасьць зямлю, якую ГОСПАД, Бог бацькоў вашых, даў вам?
Разьдзяліце між сабой зямлю на сем частак; Юда няхай застаецца ў межах сваіх на поўдні, а дом Язэпа застанецца ў межах сваіх на поўначы.
А вы падзяліце зямлю на сем частак і прынясіце [апісаньне] сюды да мяне, і я перад абліччам ГОСПАДА, Бога нашага, кіну дзеля вас жэрабя.
І пайшлі мужчыны, і агледзелі зямлю, і апісалі яе і гарады ейныя ў кнізе, дзелячы на сем частак. І вярнуліся да Егошуа ў табар у Шыло.