А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Пэкаха, сына Рэмаліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго ў дваццатым годзе Ётама, сына Узіі.
ІСАІ 9:21 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і абодва разам — Юду. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Манасія - Яфрэма і Яфрэм - Манасію, абодва разам - Юду. Пры ўсім гэтым не адкасьнецца гнеў Яго, і рука Яго яшчэ прасьцёртая. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Манаса — Эфраіма, а Эфраім — Манасу, і разам яны — супраць Юдэі. Па гэтым усім не спыніўся гнеў Яго, але рука Яго аж дагэтуль выцягнута. |
А Осія, сын Элы, змовіўся супраць Пэкаха, сына Рэмаліі, і напаў на яго, і забіў яго, і стаў валадаром замест яго ў дваццатым годзе Ётама, сына Узіі.
Нічога [ня зробіце], мусіце схіліцца сярод палонных, і ўпасьці сярод забітых. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
І спыніцца зайздрасьць Эфраіма, і будуць выгубленыя ненавісьнікі Юды. Эфраім ня будзе зайздросьціць Юдзе, а Юда ня будзе ваяваць супраць Эфраіма.
Таму ўзгарэўся гнеў ГОСПАДА на народ Ягоны, і Ён выцягнуў руку Сваю супраць яго, каб пакараць яго, і задрыжэлі горы, і трупы іхнія [сталіся] як сьмецьце сярод вуліцы. Але на гэтым усім не спыніўся гнеў Ягоны, і рука Ягоная яшчэ выцягнута.
І будзе ён бадзяцца па [зямлі] ўцісканы і галодны. І станецца, калі ён згаладнее, будзе гневацца і будзе праклінаць валадара свайго і Бога свайго, і гляне ўгару,
Сірыю — з усходу, а Філістынцаў — з захаду, і яны жэрлі Ізраіля поўнай пашчай. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
Дзеля гэтага Госпад ня будзе радавацца дзеля юнакоў ягоных, і над сіротамі ягонымі і ўдовамі ягонымі ня зьлітуецца, бо ўсе — крывадушнікі і ліхотнікі, і ўсе вусны гавораць глупства. Пры ўсім гэтым не адвярнуўся [ад іх] гнеў Ягоны, і яшчэ выцягнутая рука Ягоная.
і паразьбіваю іх адзін аб другога, бацькоў разам з сынамі, кажа ГОСПАД, не пашкадую і ня зьлітуюся, аж пакуль ня зьнішчу іх”.
Дзеля гэтага апраніце зрэбніцу, лямантуйце і галасіце, бо не адвярнулася ад вас ярасьць гневу ГОСПАДА.
І я зламаў другі кій свой — “Згоду”, каб разарваць братэрства паміж Юдам і Ізраілем.
І тады згоршацца многія; і будуць выдаваць адзін аднаго, і ненавідзець адзін аднаго.
Калі ж адзін аднаго кусаеце і зьядаеце, глядзіце, ня будзьце зьнішчаныя адзін адным.
І сказаў ГОСПАД Гідэону: «Залішне народу пры табе, каб у рукі ягоныя Я выдаў Мадыянцаў, бо Ізраіль можа ўзьвялічваць сябе, кажучы: “Рука мая вызваліла мяне”.
І склікаў Саўл усіх людзей, якія з ім, і яны пайшлі на [месца] бою. І вось, [там] меч кожнага быў зьвернуты супраць бліжняга свайго, і замяшаньне было вялікае.