Ня будуць рабіць зла і ня будзе зьнішчэньня на ўсёй гары Маёй сьвятой, бо зямля будзе напоўнена веданьнем ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора.
ІСАІ 66:20 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І яны прывядуць усіх братоў вашых з усіх народаў як дар для ГОСПАДА на конях і на вазах, на насілах, і на мулах, і на вярблюдах на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа ГОСПАД, як сыны Ізраіля прыносяць дар у чыстых пасудзінах у Дом ГОСПАДА. Біблія (пераклад В. Сёмухі) і прадставяць усіх братоў вашых ад усіх народаў у дарунак Госпаду на конях і калясьніцах, і на насілках і на мулах і на борздых вярблюдах, - на сьвятую гару Маю, у Ерусалім, кажа Гасподзь, - падобна на тое, як сыны Ізраілевыя прыносяць дарунак у дом Госпада ў чыстай пасудзіне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і прывядуць з усякіх народаў у ахвяру для Госпада ўсіх вашых братоў на конях, на калясніцах, на насілках, на мулах і на драмадэрах на святую Маю гару ў Ерузаліме, — кажа Госпад, — падобна, як сыны Ізраэля прыносяць ахвяры ў чыстым посудзе да дома Госпада. |
Ня будуць рабіць зла і ня будзе зьнішчэньня на ўсёй гары Маёй сьвятой, бо зямля будзе напоўнена веданьнем ГОСПАДА, як воды напаўняюць мора.
І станецца ў апошнія дні, што гара Дому ГОСПАДА ўзвысіцца па-над усе горы і ўздымецца над узгоркамі, і пасьпяшаюцца да яе ўсе народы.
І пойдуць народы шматлікія, і скажуць: «Хадземце, узыйдзем на гару ГОСПАДА і ў Дом Бога Якубавага, і няхай Ён навучыць нас шляхам Сваім, і будзем хадзіць па сьцежках Ягоных, бо з Сыёну выйдзе Закон, і слова ГОСПАДА — з Ерусаліму».
Скажу поўначы: «Аддай!», і поўдню: «Ня стрымлівай! Прывядзі сыноў Маіх здалёк, і дочак Маіх з канцоў зямлі,
Ідзіце, ідзіце! Выходзьце адтуль! Не дакранайцеся нячыстага! Выходзьце з сярэдзіны яго! Ачысьціцеся, вы, якія нясеце начыньні ГОСПАДА!
Бо ты пашырышся направа і налева, і насеньне тваё возьме ў спадчыну народы і заселіць гарады спустошаныя.
«Я дам ім у доме Маім і ў мурах Маіх памяць і імя лепшае, чым у сыноў і дачок, дам ім імя вечнае, якое ня будзе зьнішчана».
Я завяду на гару сьвятасьці Маёй і ўзрадую іх у доме малітвы Маім. Цэласпаленьні іхнія і ахвяры іхнія будуць даспадобы [Мне] на ахвярніку Маім, бо дом Мой будзе названы домам малітвы для ўсіх народаў.
А вы пакінулі ГОСПАДА і забыліся пра сьвятую гару Маю, і накрываеце стол у гонар Гада і напаўняеце [келіхі] віном мяшаным у гонар Мэні.
Воўк і ягня будуць пасьвіцца разам, і леў, як вол, будзе есьці салому, а зьмей будзе жывіцца парахном [зямлі]. І ня будуць чыніць зла, і ня будуць чыніць загубы на ўсёй гары Маёй сьвятой, кажа ГОСПАД.
І ён паставіць намёты палацу свайго паміж мораў і гарой прыгажосьці Сьвятой, і прыйдзе да канца свайго, і ня будзе таго, хто дапаможа яму.
З другога боку рэкаў Кушу [прыйдуць] тыя, якія пакланяюцца Мне; дачка расьцярушаных Маіх прынясе Мне дары свае.
і прынесьлі дары свае перад аблічча ГОСПАДА: шэсьць крытых вазоў і дванаццаць валоў, па адным возе ад двух князёў і па аднаму валу ад кожнага, і паставілі гэта перад Сялібай.
быць мне служыцелем Ісуса Хрыста для паганаў, сьвятарна служачы Эвангельлю Божаму, каб ахвяра паганаў, асьвячоная Духам Сьвятым, была адпаведнай.
Але калі я і ахвяруюся на ахвяру і служэньне веры вашай, я радуюся, і радуюся разам з усімі вамі.
і самі, як жывыя камяні, будуйцеся ў дом духоўны, сьвятарства сьвятое, каб узносіць духоўныя ахвяры, адпаведныя Богу, праз Ісуса Хрыста.