І дала яна валадару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат пахошчаў і каштоўных камянёў, і не было ніколі падаравана больш пахошчаў, чым падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону.
ІСАІ 39:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) І ўсьцешыўся з іх Эзэкія, і паказаў ім дом скарбаў сваіх: срэбра, золата, пахошчы, каштоўны алей і ўсе каморы свае, і ўсё, што знаходзілася ў сховішчах ягоных. Не засталося рэчы, якой бы не паказаў ім Эзэкія ў доме сваім і ў-ва ўсім валоданьні сваім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зарадаваўся пасланцам Эзэкія і паказаў ім дом скарбаў сваіх, срэбра і золата, і пахошчы і каштоўныя масьці, увесь збройны свой дом, і ўсё, што было ў скарбніцах ягоных, - нічога не засталося, чаго не паказаў бы ім Эзэкія ў доме сваім і ва ўсім валоданьні сваім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Узрадаваўся ім Эзэкія і паказаў ім сваю скарбніцу: срэбра, золата, духмянасці, шматкаштоўнае намашчэнне і ўсе склады дабра свайго ды ўсё, што знаходзілася ў скарбніцы яго. Нічога не засталося, чаго б не паказаў ім Эзэкія ў палацы сваім і ва ўсёй маёмасці сваёй. |
І дала яна валадару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат пахошчаў і каштоўных камянёў, і не было ніколі падаравана больш пахошчаў, чым падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону.
апрача таго, што прыходзіла праз падаткі ад гандляроў, і ад купцоў, і ад усіх валадароў Арабскіх, і ад намесьнікаў у зямлі [Ізраіля].
І ўвайшла яна ў Ерусалім з вельмі вялікай дружынай, з вярблюдамі, якія несьлі пахошчы, з вялікім мноствам золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і гаварыла з ім пра ўсё, што мела яна ў сэрцы сваім.
І кожны з іх прыносіў яму дары: посуд срэбны і посуд залаты, адзеньне, зброю, пахошчы, коней, мулаў кожны год.
І ўсьцешыўся з іх Эзэкія, і паказаў ім увесь дом скарбаў сваіх, срэбра і золата, пахошчы каштоўны алей, збраёўню сваю і ўсё, што знаходзілася ў сховішчах ягоных. Не засталося рэчы, якой бы не паказаў ім Эзэкія ў доме сваім і ў-ва ўсёй дзяржаве сваёй.
Але не вярнуў Эзэкія [падзяку] паводле таго, што было зроблена яму, бо сэрца ягонае ўзганарылася. І быў гнеў [Божы] на яго, і на Юду, і на Ерусалім.
І было ў Эзэкіі багацьця і славы вельмі шмат; і ён зрабіў сабе скарбніцу на срэбра і золата, і на камяні каштоўныя, і на пахошчы, і на шчыты, і на ўсялякія рэчы каштоўныя,
І толькі пры пасланцах князёў Бабілону, якіх яны паслалі да яго, каб даведацца пра цуд, які адбыўся ў зямлі [ягонай], Бог пакінуў яго, каб выспрабаваць яго, каб даведацца ўсё, што ў сэрцы ягоным.
І валадарка Шэвы пачула пра славу Салямона, і прыйшла ў Ерусалім, каб выспрабаваць Салямона загадкамі, з вельмі вялікім багацьцем і з вярблюдамі, якія несьлі пахошчы і мноства золата і каштоўных камянёў. І прыйшла яна да Салямона, і размаўляла з ім пра ўсё, што было ў яе ў сэрцы.
І яна падаравала валадару сто дваццаць талентаў золата і вялікае мноства пахошчаў і камянёў каштоўных; і не было такіх пахошчаў, як тыя, што падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону.
Сэрца [чалавека] больш здрадлівае, чым усё [астатняе], і невылечнае; хто спазнае яго?
І, каб я не вывышаўся празьмернасьцю адкрыцьцяў, дадзены мне бадыль у цела, анёл шатана, каб біць мяне, каб я не вывышаўся.