Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ІСАІ 24:8 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

Заціхла вясёласьць бубнаў, змоўк гоман тых, якія весяляцца; заціхла вясёласьць гусьляў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Спынілася весялосьць з тымпанамі; змоўк шум вясёлых; сьціхлі гукі арфы;

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Спынілася радаснае біццё ў бубны, сціх гармідар гулякаў, заціхла радаснае гранне цытры.

Глядзіце раздзел



ІСАІ 24:8
16 Крыжаваныя спасылкі  

Няхай тая ноч будзе бясплодная, і няхай радасьць да яе не завітае.


Сталіся сумнымі гусьлі мае, і жалейка мая з плачам галосіць.


На вербах сярод яго мы павесілі гусьлі нашыя.


Спынілася радасьць і вясёласьць у садах, і ў вінаградніках ня радуюцца і не ўсклікаюць [вясёла]. Віно ў тоўчнях не выціскае выціскальшчык, Я спыніў гоман [радасьці].


Гусьлі і ліры, бубны і жалейкі, і віно на баляваньнях іхніх, а пра справы ГОСПАДА яны ня дбаюць, і твораў рук Ягоных ня бачаць.


Таму адхлань пашырыла горла сваё і разьзявіла бяз меры пашчу сваю, і зыйдзе туды велічнасьць яго, і мноства яго, і гоман яго, і тыя, што весяляцца ў ім.


Бо гэта кажа ГОСПАД Магуцьцяў, Бог Ізраіля. Вось, Я зраблю, што спыніцца на гэтым месцы, на вачах вашых і ў дні вашыя голас вясёласьці і голас радасьці, голас жаніха і голас нявесты”.


І Я зьнішчу ў іх голас вясёласьці і гоман радасьці, голас жаніха і голас нявесты, грукат жорнаў і сьвятло лямпы.


І Я зраблю, што зьнікне ў гарадах Юды і ў Ерусаліме голас радасьці і голас вясёласьці, голас жаніха і голас нявесты, бо пусткай станецца зямля гэтая.


Старыя больш не сядзяць у брамах, юнакі не сьпяваюць.


І Я спыню гук сьпеваў тваіх, і голас гусьляў тваіх ня будзе больш чутны.


Ты быў у Эдэме, у садзе Божым, усялякія камяні дарагія пакрывалі цябе: рубін, тапаз, ясьпіс, таршыш, онікс, бэрыль, шафір, гранат, шмарагд і золата, былі зробленыя бубны твае, і дуды твае былі пад­рыхтаваныя для цябе ў дзень стварэньня твайго.


І спыню ўсю радасьць яе, і сьвяты яе, і маладзікі яе, і суботы яе, і ўсе ўрачыстасьці яе.


Дзеля гэтага яны пойдуць у палон на чале палонных, і будзе аддалена банкетаваньне ад тых, якія качаліся [ў раскошы]”.


І ня будзе ўжо чутно ў табе голасу гусьляроў, і музыкаў, і жалейнікаў, і трубачоў, і ня будзе знойдзена ўжо ў табе ніводнага майстра, і ніякага майстэрства, і голас млыновы ня будзе чутны ўжо ў табе,