ІСАІ 23:1 - Біблія (пераклад А.Бокуна) Цяжар адносна Тыру. Лямантуйце, караблі Таршышу, бо зьнішчаны дом ваш. Калі яны вярталіся з зямлі Кіттым, аб’яўлена ім [гэта]. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Прароцтва пра Тыр. - Галасеце, караблі Тарсіса, бо ён разбураны: няма дамоў, і няма каму заходзіць у дамы. Так ім абвешчана зь зямлі Кітыйскай. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прадказанне Тыру. Галасіце, караблі Тарсіса, бо знішчана прыстанішча ваша. Калі вярталіся яны з краю Кітым, аб’яўлена ім гэта. |
бо караблі Таршышу, якія меў у моры валадар разам з караблямі Хірама, раз у тры гады прыходзілі з Таршышу, і прывозілі золата, срэбра, косьць слановую, малпаў і паваў.
І паслаў Хірам, валадар Тыру, да Салямона слугаў сваіх, бо пачуў, што яго памазалі на валадара на месца бацькі ягонага, бо Хірам быў сябрам Давіда ўсе дні [ягоныя].
бо караблі валадара хадзілі ў Таршыш са слугамі Хурама, і раз на тры гады прыходзілі караблі з Таршышу, і прывозілі золата і срэбра, косьць слановую і малпаў, і паваў.
Бо крык атачае межы Мааву, аж да Эглаіму бедаваньне ягонае, і аж да Бээр-Эліму бедаваньне ягонае.
і сказаў: «Ня будзеш ты больш весяліцца, спаганеная дзяўчына, дачка Сідону! Устань, перайдзі ў Кіттым, але і там ня будзеш мець супакою».
Бо на Мяне чакаюць астравы, і першымі [плывуць] караблі Таршышу, каб прывезьці сыноў тваіх здалёк, срэбра іхняе і золата іхняе з імі дзеля імя ГОСПАДА, Бога твайго, і дзеля Сьвятога Ізраіля, бо Ён уславіў цябе.
Пайдзіце на астравы Кіттым і паглядзіце, пашліце ў Кедар і прасачыце добра, ці сталася там нешта падобнае?
Бо гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля да мяне: “Вазьмі з рукі Маёй келіх віна гневу гэтага і дай яго піць усім народам, да якіх Я пасылаю цябе.
усіх валадароў Тыру і ўсіх валадароў Сідону, усіх валадароў астравоў, якія на тым баку мора,
бо надыйшоў дзень, каб зьнішчыць усіх Філістынцаў, каб выгубіць у Тыры і Сідоне ўсіх памочнікаў, якія засталіся. Бо ГОСПАД зьнішчыць Філістынцаў і рэшту вострава Кафтор.
І сталася ў адзінаццатым годзе, у першы [дзень] месяца, і было слова ГОСПАДА да мяне, кажучы:
«Сыне чалавечы, за тое, што Тыр сказаў Ерусаліму: “Ага! Зламаная брама народаў; ён зьвяртаецца да мяне, я буду багаты, бо ён спустошаны”,
і загалосяць дзеля цябе гучна, і будуць крычаць горка, і будуць сыпаць пыл на галовы свае, і будуць качацца ў попеле.
з дубоў Башанскіх зрабілі вёслы твае, паклад твой зрабілі з косьці слановай, з самшыта з астравоў Кіттым.
І прыйдуць супраць яго караблі Кіттыму, і ён спалохаецца, і вернецца, і загневаецца на запавет сьвяты; і зробіць [намер свой], і вернецца, і будзе мець паразуменьне з тымі, якія пакінулі запавет сьвяты.
І ўстаў Ёна, каб уцячы ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА, і зыйшоў у Яфу, і знайшоў карабель, які плыў у Таршыш; і даў плату, і зыйшоў на карабель, каб плыць з імі ў Таршыш ад аблічча ГОСПАДА.
Прыплывуць караблі з Кіттыму, і перамогуць Асура, і перамогуць Эвэра, але ўрэшце самі загінуць».
Гора табе, Харазін! Гора табе, Бэтсаіда! Бо калі б у Тыры і Сідоне сталіся цуды, якія былі стаўшыся ў вас, яны даўно б навярнуліся, седзячы ў зрэбніцы і попеле.
І заварочвала мяжа да Рамы і аж да ўмацаванага гораду Тыру, і вярталася да Хосы, і спынялася пры моры. [А таксама] Махалеб, Ахзіў,