ЁВА 15:2 - Біблія (пераклад А.Бокуна) «Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя, і ці напоўніць жывот свой ветрам палючым? Біблія (пераклад В. Сёмухі) ці будзе мудры адказваць веданьнем пустым і напаўняць чэрава сваё ветрам палючым, Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) «Ці ж будзе мудры адказваць на словы пустыя і ці напоўніць жывот свой гарачым ветрам? |
І гэта таксама ліхая нядоля: якім прыйшоў, такім і адыйдзе, і якая карысьць яму з таго, што працаваў на вецер?
Эфраім пасьвіць вецер і гоніцца за ветрам усходнім. Увесь дзень ён памнажае хлусьню і спусташэньне, і заключае запавет з Асірыяй, і выносіць алей у Эгіпет.
ГОСПАД мае справу судовую з Юдам і пакарае Якуба паводле шляхоў ягоных, паводле ўчынкаў ягоных верне [адплату] яму.
Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.