і глянуў на аблічча Садома і Гаморы, і на аблічча ўсёй зямлі той ваколіцы, і ўбачыў, і вось, дым падымаецца з зямлі, быццам з печы.
ЁІЛЯ 2:30 - Біблія (пераклад А.Бокуна) і дам цуды ў небе і на зямлі, кроў і агонь, і слупы дыму. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І дам цуды на небе і на зямлі: кроў і агонь і слупы куродыму. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І дам цуды на небе ды знакі на зямлі: кроў, і агонь, і слупы дыму. |
і глянуў на аблічча Садома і Гаморы, і на аблічча ўсёй зямлі той ваколіцы, і ўбачыў, і вось, дым падымаецца з зямлі, быццам з печы.
«Хто яна, якая выходзіць з пустыні як слупы дыму, духмяная мірам і кадзілам, і ўсякімі водарамі, [што прывозяць] гандляры.
Дзеля гэтага будзе галасіць зямля і зацемрыцца неба ўгары. Бо Я прамовіў гэтак, і так вырашыў, і ня буду шкадаваць, і ад гэтага не адступлюся”.
А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.
А месцамі будуць вялікія землятрусы, і голад, і пошасьць, таксама страхі і знакі з неба вялікія будуць.
А людзі з гораду, якія гналіся за Егошуам, аглянуўшыся і бачачы дым над горадам, які аж пад неба ўздымаўся, не маглі анікуды ўцякаць, бо тыя, што ўцякалі ў бок пустыні, павярнуліся супраць іх.
і, гледзячы на дым ад пажару яго, крычалі, кажучы: «Што падобна да гораду вялікага?»
І загалосяць, і заплачуць па ёй валадары зямныя, якія распусьнічалі і раскашаваліся з ёю, калі ўбачаць дым ад пажару яе,
І першы анёл затрубіў, і стаўся град і агонь, зьмяшаныя з крывёю, і былі кінутыя на зямлю; і трэцяя частка дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная згарэла.
А сыны Ізраіля былі дамовіўшыся з тымі, якія былі ў засадзе, што мелі з гораду выпусьціць дым як знак.
А з гораду стаў падымацца слуп дыму. І сыны Бэн’яміна павярнуліся, і вось, полымя з гораду падымаецца ў неба.