Уяві сабе, сябар, у нас ёсць такая цудоўная запаведзь: калі мы любім Бога, то павінны любіць і бліжняга свайго. Хто пазнаў Бога, той жыве ў любові, бо любоў — гэта сама сутнасць Яго. Калі кажаш, што любіш Бога, а бліжняга не любіш, то падманваеш сам сябе.
Кожны дзень трэба паказваць людзям Ісуса, і адзін са спосабаў — гэта мець сэрца, поўнае дабрыні. Не думай пра тое, што іншыя могуць зрабіць для цябе, а пра тое, што ты можаш зрабіць для іх. Бо Ісус паказаў нам сваю любоў, аддаўшы жыццё на крыжы за нашыя грахі.
Таму не адмаўляйся рабіць дабро бліжнім, вучыся дараваць ім, цярпець іхнія недахопы і памылкі. Будзь апорай, на якую яны могуць абаперціся, будзь той рукой, якая ніколі не асудзіць. У свеце, дзе любоў многіх астыла, важна, каб ты любіў і пакідаў незабыўныя сляды ў душах людзей, ствараў прыгожыя ўспаміны і моманты.
Не забывайся таксама быць духоўнай падтрымкай. Будзь тым чалавекам, які заклікае да малітвы, вывучае Божае Слова і распавядае пра Бога тым, хто яшчэ не прыняў Яго ў сваё сэрца. Павер, што ў свой час гэтае слова прынясе плён, і ты будзеш вельмі радавацца таму, што зробіць Бог. (1 Ян. 4:21)
Вернае слова; і я хачу, каб ты сьцьвярджаў гэта, каб тыя, што вераць Богу, былі старанныя ў выкананьні добрых справаў: гэта добра і людзям карысна.
і хадзіце ў любові, як і Хрыстос палюбіў нас і выдаў Сябе за нас, як дар і ахвяру Богу, на водар салодкі.
І калі я раздам усю маёмасьць маю, і аддам цела маё на спаленьне, а любові ня маю, няма мне ніякае карысьці.
Бо Я быў галодны, і вы далі Мне есьці; Я смагнуў, і вы напаілі Мяне; быў чужынцам, і вы прынялі Мяне,
церпячы адзін аднаго і прабачаючы адзін аднаму, калі хто на каго мае крыўду, як Хрыстос дараваў вам, гэтак і вы. А па-над усё [апраніцеся] ў любоў, якая ёсьць вузел дасканаласьці,
Бога ніхто ніколі ня бачыў. Калі мы любім адзін аднаго, Бог у нас застаецца, і любоў Ягоная дасканалая ў нас.
І гэткае прыказаньне Яго, каб мы верылі ў імя Сына Ягонага Ісуса Хрыста і любілі адзін аднаго, як Ён даў нам прыказаньне.
А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
але няхай будзе ён пасярод вас як тутэйшы, і любі яго як самога сябе, бо і вы былі прыхаднямі ў зямлі Эгіпецкай. Я — ГОСПАД, Бог ваш!
Бо Бог не няправедны, каб забыцца на справу вашую і працу любові, якую вы зьявілі ў імя Ягонае, калі служылі і служыце сьвятым.
нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе.
Чыстая і беззаганная пабожнасьць перад Богам і Айцом ёсьць у тым, каб адведваць сіротаў і ўдоваў у горы іхнім і захоўваць сябе неапаганеным ад сьвету.
А Самаранін нейкі, ідучы, падыйшоў да яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся. І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.
А Ісус сказаў яму: «“Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменьнем тваім”. Гэта ёсьць першае і найбольшае прыказаньне. Другое ж падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго, як самога сябе”.
А вас няхай Госпад напоўніць і перапоўніць любоўю адзін да аднаго і да ўсіх, як і мы [маем] да вас,
Дык усё, што хочаце, каб вам рабілі людзі, тое і вы ім рабіце; бо ў гэтым Закон і Прарокі.
Калі я гавару мовамі чалавечымі і анёльскімі, а любові ня маю, я — медзь, якая зьвініць, ці цымбалы, якія гудуць. а калі прыйдзе дасканалае, тады тое, што частковае, зьнікне. Калі я быў немаўлём, як немаўлятка гаварыў, як немаўлятка думаў; а калі стаўся мужам, пакінуў тое, што немаўляці. Бо цяпер мы бачым праз [мутнае] шкло, невыразна; а тады — абліччам да аблічча; цяпер я разумею часткова, а тады пазнаю [гэтаксама], як я сам пазнаны. А цяпер застаюцца вера, надзея, любоў — гэтыя тры; але большая з іх — любоў. І калі я маю прароцтва, і ведаю ўсе тайны і ўсякае веданьне, і калі маю ўсю веру, каб і горы перастаўляць, а любові ня маю, я — нішто.
Калі хто кажа: «Я люблю Бога», і брата свайго ненавідзіць, той хлус, бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць? І мы маем ад Яго гэткае прыказаньне, каб той, хто любіць Бога, любіў і брата свайго.
І другое, падобнае да яго: “Любі бліжняга свайго як самога сябе”. Іншага прыказаньня, большага за гэтыя, няма».
Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога. Хто ня любіць, той не пазнаў Бога, бо Бог ёсьць любоў.
Любоў доўга церпіць, робіць дабро; любоў не зайздросьціць; любоў не вывышаецца, не надзімаецца, ня робіць непрыстойнага, не шукае свайго, ня гневаецца, ня думае ліхога, ня радуецца з няправеднасьці, але цешыцца з праўды; усё вытрымлівае, усяму верыць, на ўсё спадзяецца, усё трывае.
Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;
Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму.
Ачысьціўшы душы вашыя паслухмянасьцю праўдзе праз Духа дзеля некрывадушнага браталюбства, з чыстым сэрцам шчыра любіце адзін аднаго,
Бо вы да свабоды пакліканыя, браты. Толькі каб свабода ня [сталася] нагодай для [пажаданьняў] цела, але праз любоў служыце адзін аднаму. Бо ўвесь Закон у адным слове спаўняецца: «Любі бліжняга твайго як самога сябе».
Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго. Па гэтым даведаюцца ўсе, што вы — Мае вучні, калі будзеце мець любоў адзін да аднаго».
У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў. А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім? Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!
Адносна братняй любові няма патрэбы пісаць да вас, бо вы самі навучаны Богам любіць адзін аднаго,
Будзьце ж адзін да аднаго добрымі, спагадлівымі, прабачаючы адзін аднаму, як і Бог у Хрысьце прабачыў вам.
І, адказваючы, Валадар скажа ім: “Сапраўды кажу вам: тое, што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі”.
І я сам, браты мае, перакананы адносна вас, што і вы поўныя добрасьці, напоўненыя ўсякім веданьнем і можаце настаўляць адзін аднаго.
Вы чулі, што сказана: “Любі бліжняга твайго і ненавідзь ворага твайго”. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых, дабраслаўляйце тых, якія праклінаюць вас, рабіце дабро тым, якія ненавідзяць вас, і маліцеся за тых, якія крыўдзяць вас і перасьледуюць вас,
дапоўніце маю радасьць, каб вы тое самае думалі, тую самую любоў мелі, былі аднадушныя і аднадумныя, Бо ня маю нікога роўнага душою, хто б гэтак шчыра пра вас клапаціўся. Бо ўсе шукаюць свайго, а не таго, што Хрыста Ісуса. А яго выпрабаванасьць вы ведаеце, бо ён, як сын бацьку, служыў мне дзеля Эвангельля. Дык я спадзяюся паслаць яго неадкладна, як толькі даведаюся адносна сябе. Бо я пэўны ў Госпадзе, што і сам хутка прыйду. Я палічыў патрэбным паслаць да вас Эпафрадыта, брата, і супрацоўніка, і таварыша майго, а вашага пасланца і служыцеля ў патрэбе маёй, бо ён жадаў [бачыць] усіх вас і тужыў, што вы пачулі пра нядужасьць ягоную. Бо ён быў хворы амаль сьмяротна; але Бог зьлітаваўся над ім, дый не над ім толькі, але і нада мною, каб ня меў я смутку да смутку. Дык я хутчэй паслаў яго, каб вы, убачыўшы яго ізноў, узрадаваліся, і каб я ня быў засмучаны. Дык прыйміце яго ў Госпадзе з усякай радасьцю і гэтакіх мейце ў паважаньні, нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе. бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне. Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.
Новае прыказаньне даю вам, каб вы любілі адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы любіце адзін аднаго.
А Бог цярплівасьці і суцяшэньня няхай дасьць вам тое самае думаць між сабою паводле [ўзору] Хрыста Ісуса, каб вы аднадушна, аднымі вуснамі славілі Бога і Айца Госпада нашага Ісуса Хрыста. Дзеля гэтага прыймайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў нас у славу Божую.
Нарэшце, будзьце ўсе аднадумныя, спачувайце адзін аднаму, [будзьце] браталюбныя, спагадлівыя, пачцівыя,
Улюбёныя! Будзем любіць адзін аднаго, бо любоў — ад Бога, і кожны, хто любіць, народжаны ад Бога і ведае Бога.
Чалавек, які мае сяброў, сам павінен быць сяброўскі, і бывае, што сябар больш любіць, чым брат.
Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці.
нічога ня [робячы] дзеля сварлівасьці ці дзеля пустое пахвальбы, але ў пакоры розуму шануючы адзін аднога як вышэйшых за сябе. бо ён за справу Хрыстовую быў блізкі да сьмерці, ня дбаючы пра душу [сваю], каб дапоўніць нястачу служэньня вашага мне. Не на сваё [толькі] няхай кожны зважае, але і на тое, што іншых.
І цяпер прашу цябе, пані, не як новае прыказаньне пішучы табе, але тое, якое маем ад пачатку, — каб мы любілі адзін аднаго.
Дык таму будзем імкнуцца да таго, што [служыць] дзеля супакою і ўзаемнага збудаваньня.
каб не было падзелу ў целе, але члены адзін пра аднаго клапаціліся. І калі церпіць адзін член, церпяць з ім усе члены; калі славіцца адзін член, радуюцца з ім усе члены.
Дык калі ты прынясеш дар твой на ахвярнік, і там узгадаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе, пакінь дар твой перад ахвярнікам і пайдзі перш пагадзіся з братам тваім, а тады, прыйшоўшы, прынясі дар твой.
Калі, аднак, вы спаўняеце валадарскі закон паводле Пісаньня: «Любі бліжняга твайго як самога сябе», добра робіце;
гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.