Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 58 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 58

1 Кіраўніку хору. Паводле «Не руйнуй». Давідаў. Міктам.

2 Ці на самай справе, о магутныя, прамаўляеце вы справядліва, ці па праўдзе судзіце вы сыноў чалавечых?

3 Між іншым, чыніце вы ў сэрцы несправядлівасці, на зямлі рукі вашыя спараджаюць раз’ятранасць.

4 Адлучаны грэшнікі ад улоння, зблукалі ад [самага] чэрава тыя, што прамаўляюць фальшыва.

5 Атрута іх падобная да змяінай, быццам у глухой гадзюкі, што закрывае вушы свае,

6 якая не пачуе голасу заклінальнікаў і чараўніка, спрактыкаванага ў заклінанні.

7 Божа, скрышы ім зубы ў іх роце, выламі клыкі ў ільвятаў, Госпадзе.

8 Хай сплывуць яны, як вада імклівая, бы трава стаптаная, хай ссохнуць.

9 Быццам слімак, што знікае, марнеючы, быццам выкідыш жанчыны, які не бачыць сонца.

10 Перш чым катлы вашыя адчуюць крушыннік, [што гарыць], быццам жывы, — так, быццам полымя гневу паглыне іх.

11 Весяліцца справядлівы, калі ўбачыць пакаранне, ён мые свае ногі ў крыві грэшніка.

12 І скажа чалавек: «Ёсць плён для справядлівага, усё ж такі ёсць Бог, Які судзіць іх на зямлі».

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)