Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ПСАЛТЫР 129 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)
ПСАЛТЫР 129


1 Песня ўзыходжання.

1 Песня ўзыходжання. Часта нападалі на мяне з маладосці маёй; хай кажа цяпер Ізраэль,

2 часта нападалі на мяне з маладосці маёй, але не перамаглі мяне.

3 На маёй спіне аратаі аралі, праклалі яны доўгія барозны свае.

4 Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў.

5 Хай пасаромяцца і абернуцца назад ўсе тыя, што ненавідзяць Сіён.

6 Хай стануцца яны падобныя да травы на страсе, якая высахла раней, чым яе вырвуць,

7 не напоўніць ёю рукі сваёй касец, ані пазухі той, хто збірае снапы.

8 І не скажуць праходзячыя міма: «Дабраславенне Госпада вам! Дабраслаўляем вас у імя Госпада!»

© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017 

Bible Society of Belarus (the Republic of)