1 Песня ўзыходжання. Давідава. 1 Песня ўзыходжання. Давідава. Калі б не Госпад быў з намі, хай скажа цяпер Ізраэль, 2 Калі б не Госпад быў з намі, калі людзі паўсталі супраць нас: 3 адразу праглынулі б яны нас жывымі, калі б разгарэлася іх абурэнне на нас, 4 Напэўна, вада затапіла б нас, ручай праплыў бы праз душу нашу; 5 напэўна, праплылі б праз душу нашу бурлівыя воды. 6 Дабраславёны Госпад, Які не даў нас на здабычу ў зубы іх. 7 Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: сіло парвалася, а мы вызваліліся. 8 Успамога наша ў імю Госпада, Які стварыў неба і зямлю. |
© МХРБ «Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь», 2017
Bible Society of Belarus (the Republic of)