Біблія онлайн

Аб'явы

Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет


ЁВА 17 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Біблія (пераклад В. Сёмухі)
ЁВА 17

Ёў 17

1 Дыханьне маё аслабла; дні мае згасаюць; магілы перад мною.

2 Калі б не пакепнікі іхнія, дык і ў спрэчках іхніх вока маё заставалася б спакойнае.

3 Заступіся, паручыся Сам за мяне прад Сабою! інакш хто паручыцца за мяне?

4 Бо Ты зачыніў сэрца іхняе ад разуменьня, і таму не даеш перамагчы ім.

5 Хто асуджае сяброў сваіх на здабычу, у дзяцей таго вочы растануць.

6 Ён зрабіў мяне прыпавесьцю ў народа і пасьмешышчам у яго.

7 Замглілася ад гароты вока маё, і ўсе чэлесы мае, як цень.

8 Моцна зьдзівяцца з гэтага праведныя, і невінаваты абурыцца з крывадушніка.

9 Але праведны будзе моцна трымацца шляху свайго, і чысты рукамі будзе болей і болей мацавацца.

10 Выступайце, усе вы, і падыдзеце; не знайду я мудрага сярод вас.

11 Дні мае прайшлі; думы мае - здабытак сэрца майго - разьбітыя.

12 А яны ноч хочуць ператварыць у дзень, сьвятло наблізіць да твару цемры.

13 Калі б я і пачаў чакаць, дык апраметная дом мой; у цемры пасьцялю я пасьцель сваю;

14 магіле скажу: ты за бацьку мне, чарвяку: ты маці мая і сястра мая.

15 Дзе ж пасьля гэтага надзея мая? і чаканае мною хто пабачыць?

16 У апраметную сыдзе яна і будзе спачываць са мною ў пыле.