ЯНА 6:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А мора пачало хвалявацца, бо дзьмуў моцны вецер. Біблія (пераклад А.Бокуна) А мора хвалявалася, бо дзьмуў моцны вецер. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Дзьмуў моцны вецер, і мора хвалявалася. |
Прыганяе хмары з канца зямлі, выклікае дождж маланкамі; выводзіць Ён вятры з клецяў Сваіх.
А лодка ўжо адплыла на многа стадый ад зямлі, і кідалі яе хвалі, бо вецер быў супраціўны.
і, увайшоўшы ў лодку, паплылі праз мора ў Кафарнаўм. І ўжо сцямнела, а Ісус не прыходзіў да іх.
Калі адплылі за дваццаць пяць або і трыццаць стадый, убачылі Ісуса, Які ішоў па моры і падыходзіў да лодкі, і спалохаліся.