А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
ЯНА 3:9 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Адказаў Нікадэм і сказаў Яму: «Як можа гэта стацца?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Адказаў Нікадэм і сказаў Яму: «Як гэта можа стацца?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) Мікадым сказаў Яму ў адказ: як гэта можа быць? |
А сцежка справядлівых — быццам святло ззяючае ўзыходзіць і расце аж да поўнага дня.
І павяду сляпых па дарозе, якой не ведаюць, ды па сцежках, якіх не спазналі, дам ім хадзіць, замяню цемру перад імі на святло, а крывое — на роўнае. Гэтыя словы споўню для іх ды не пакіну іх».
Кажа Яму Нікадэм: «Як жа можа нарадзіцца чалавек, калі ён ужо стары? Ці ж можа паўторна ўвайсці ва ўлонне сваёй маці ды зноў нарадзіцца?»
Дух дзьме, дзе хоча, і голас яго чуеш, але не ведаеш, скуль прыходзіць і куды адыходзіць; таксама адбываецца з кожным, хто з Духа нарадзіўся».
Дык спрачаліся юдэі між сабою, кажучы: «Як жа Ён можа нам даць цела Сваё на з’ядзенне?»
Дык многія з вучняў Яго, чуючы гэта, сказалі: «Жорсткае гэта слова! Хто яго слухаць можа?»