ЯНА 3:26 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык прыйшлі да Яна і сказалі яму: «Рабі, Той, што з табой быў за Ярданам і пра Якога ты сведчыў, вось, Ён хрысціць, ды ўсе ідуць да Яго». Біблія (пераклад А.Бокуна) І прыйшлі да Яна, і сказалі яму: «Раббі! Той, Які быў з табою за Ярданам, пра Якога ты сьведчыў, вось, Ён хрысьціць, і ўсе ідуць да Яго». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І прыйшлі да Яна і сказалі яму: Равьві! Той, Які быў з табою пры Ярдане, і пра Якога ты сьведчыў, вось, Ён хрысьціць і ўсе ідуць да Яго. |
Ізноў прыгледзеўся я да ўсіх намаганняў і да любога поспеху працы, і гэта — на зайздрасць бліжняму свайму. Таму і ў гэтым — марнасць і турбаванне духа.
Прысягнуў Я Самім Сабою: з вуснаў Маіх выйшла справядлівасць, слова, якое не вернецца; бо перада Мною сагнецца кожнае калена ды кожны язык будзе вызнаваць Бога».
Ян дае сведчанне аб Ім і заклікае, кажучы: «Гэта быў Той, пра Якога я сказаў: Які па мне мае прыйсці, перада мною стаў, бо перш за мяне быў».
ён прыйшоў на сведчанне, каб прадставіць сведчанне аб Святле, каб усе паверылі праз яго.
Калі так Яго пакінем, дык усе павераць у Яго, і прыйдуць рымляне, і захопяць нас, і краіну, і народ».
Фарысеі ж казалі між сабою: «Бачыце, што ад вас нічога не залежыць? Вось, увесь свет пайшоў за Ім».
уночы прыйшоў ён да Ісуса і сказаў Яму: «Рабі, мы ведаем, што Ты ад Бога прыйшоў, Настаўнік; бо ніхто не можа чыніць такіх знакаў, як Ты чыніш, калі б Бог не быў з ім».
Калі затым Госпад даведаўся, што фарысеі чулі, што Ісус здабывае больш вучняў і больш хрысціць, чым Ян, –