І ў той жа дзень даў знак, кажучы: «Гэта будзе знак, пра які сказаў Госпад: гэты ахвярнік распадзецца, і попел, які на ім, развеецца».
ЯНА 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады юдэі, адказваючы, сказалі Яму: «Які знак пакажаш нам, што гэта робіш?» Біблія (пераклад А.Бокуна) Адказалі тады Юдэі і сказалі Яму: «Які знак пакажаш нам, што гэтак робіш?» Біблія (пераклад В. Сёмухі) На гэта Юдэі сказалі Яму ў адказ: якою азнакаю дакажаш Ты нам, што маеш уладу так рабіць? |
І ў той жа дзень даў знак, кажучы: «Гэта будзе знак, пра які сказаў Госпад: гэты ахвярнік распадзецца, і попел, які на ім, развеецца».
«Калі скажа вам фараон: “Дайце знак”, скажаш Аарону: “Вазьмі кій твой і кінь яго перад фараонам, і ён ператворыцца ў змяю”».
І, калі Ісус увайшоў у святыню, падышлі да Яго, калі Ён вучыў, першасвятары і старэйшыны народа і казалі: «Якою ўладаю Ты гэта робіш, і хто Табе даў такую ўладу?»
І фарысеі выйшлі, і пачалі з Ім спрачацца, і, выпрабоўваючы Яго, дамагаліся ў Яго знака з неба.
А калі сабраліся людзі, пачаў казаць: «Род гэты ёсць род нягодны; шукае знака, і знак не будзе дадзены яму, толькі знак Ёны прарока.
І вось сведчанне Яна, калі юдэі з Ерузаліма паслалі да яго святароў і левітаў, каб у яго спыталіся: «Хто ты?»
Тады сказалі Яму: «Дык што за знак Ты учыніш, каб мы ўбачылі і паверылі Табе? Што Ты зробіш?
кажучы: «Хіба не забаранілі мы вам строга, каб вы не навучалі ў гэтае імя? А вось, вы напоўнілі Ерузалім вашаю навукай ды хочаце ўзвесці на нас кроў Гэтага Чалавека».