А бедны не меў зусім нічога, апрача аднае малой авечкі, якую купіў і карміў яе і якая расла пры ім разам з яго дзецьмі, ела хлеб яго і піла з яго кубка, спала каля яго; і яна была яму быццам дачка.
ЯНА 13:23 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А адзін з вучняў Яго, той, якога Ісус любіў, узлягаў ля грудзей Ісусавых. Біблія (пераклад А.Бокуна) Адзін з вучняў Ягоных, якога Ісус любіў, узьлягаў на ўлоньні Ісуса. Біблія (пераклад В. Сёмухі) А адзін вучань Ягоны, якога любіў Ісус, узьляжаў каля грудзей Ісуса; |
А бедны не меў зусім нічога, апрача аднае малой авечкі, якую купіў і карміў яе і якая расла пры ім разам з яго дзецьмі, ела хлеб яго і піла з яго кубка, спала каля яго; і яна была яму быццам дачка.
Азарыя, сын Натана, — над намеснікамі, Забуд, сын Натана, святар, — прыяцелем цара.
І сталася, што жабрак памёр, і анёлы занеслі яго на ўлонне Абрагама; памёр таксама багацей і быў пахаваны.
Калі Ісус убачыў Маці і вучня, якога любіў, побач стаяўшага, сказаў Маці Сваёй: «Жанчына, вось сын Твой!»
Дык пабегла і прыйшла да Сімона Пётры і другога вучня, якога любіў Ісус, і кажа ім: «Узялі Госпада з магілы, і не ведаем, дзе Яго паклалі!»
Пётра, азірнуўшыся, убачыў таго вучня, якога Ісус любіў, ідучага за ім, які на вячэры прытуляўся да грудзей Яго і сказаў: «Госпадзе, хто гэта, што Цябе выдае?»
Дык вось той вучань, які сведчыць пра гэта, і напісаў гэта, і мы ведаем, што сведчанне яго праўдзівае.
Тады той вучань, якога любіў Ісус, кажа Пётры: «Гэта ж Госпад!» Дык Сімон Пётра, пачуўшы, што гэта Госпад, апрануў туніку, бо быў голы, і кінуўся ў мора;