ЯНА 10:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усе, колькі іх не прыйшло перада Мною, – злодзеі яны і разбойнікі, але авечкі не паслухалі іх. Біблія (пераклад А.Бокуна) Усе, якія прыходзілі раней за Мяне, — злодзеі і разбойнікі, але авечкі не паслухаліся іх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усе, хто колькі іх ні прыходзіла перада Мною, - зладзеі і грабежнікі; але авечкі не паслухаліся іх; |
«Сын чалавечы, праракуй пра пастыраў Ізраэля, праракуй і кажы пастырам: гэта кажа Госпад Бог: “Гора пастырам Ізраэля, якія пасвілі самі сябе! Ці ж пастыры не павінны пасвіць статак?
Князі яго пасярод яго — як ільвы рыкаючыя; суддзі яго — ваўкі пустынныя, што не пакідаюць да раніцы ніводнай косці.
бо Я, вось, пастаўлю пастуха на зямлі, які не будзе рупіцца пра авечку, што мае загінуць, не будзе лячыць скалечаную, і не будзе шукаць страчаную, і не будзе карміць здаровую, а мяса тлустых будзе есці і капыты іх будзе абрываць.
Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто не ўваходзіць у аўчарню праз дзверы, але пранікае інакш, той злодзей і разбойнік;
Бо нядаўна ў нас выступіў Тэўда, кажучы, што ён – нехта незвычайны, і далучыліся да яго каля чатырохсот прыхільнікаў, і быў забіты, і ўсе, што верылі яму, расцярушыліся, і след іх прапаў.