І звярнуўся тады Ілля да ўсяго народа і сказаў: «Дакуль будзеце кульгаць на абедзве нагі? Калі Госпад ёсць Бог, ідзіце за Ім; калі ж Баал, — ідзіце тады за ім». І народ ані слова не адказаў яму на гэта.
ЯКАВА 1:8 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) чалавек дваісты ў душы, нетрывалы на ўсіх сваіх шляхах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Двудушны чалавек няцьвёрды на ўсіх шляхах сваіх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Чалавек двудушны - ня цьвёрды на ўсіх шляхах сваіх. |
І звярнуўся тады Ілля да ўсяго народа і сказаў: «Дакуль будзеце кульгаць на абедзве нагі? Калі Госпад ёсць Бог, ідзіце за Ім; калі ж Баал, — ідзіце тады за ім». І народ ані слова не адказаў яму на гэта.
і калі служылі яны Госпаду, то таксама служылі багам сваім па звычаі тых народаў, ад якіх былі яны пераселеныя ў Самарыю.
Такім чынам, гэтыя народы баяліся Госпада, але ўсё ж служылі ідалам сваім; бо і дзеці іх, і дзеці дзяцей іх робяць так, як бацькі іх, аж да сённяшняга дня.
І сказаў Госпад: «Таму, што народ гэты шануе Мяне толькі вуснамі ды славіць Мяне толькі языком, але сэрца іх далёка ад Мяне і страх іх адносна Мяне — як завучанае правіла людзей,
Раздзялілася сэрца іх, і цяпер будуць пакараныя; Ён сам сатрэ ахвярнікі іх, знішчыць іх ідалаў.
Свяцільня цела твайго – вока тваё. Калі вока тваё будзе чыстым, дык і ўсё цела тваё будзе светлым.
Ніхто не можа двум гаспадарам служыць, бо ці аднаго будзе ненавідзець, а другога любіць, ці аднаму будзе адданы, а другім пагардзіць. Не можаце Богу служыць і мамоне.
Туліцеся да Бога, і Ён прытуліць вас. Абмыйце рукі, грэшнікі, ачысціце сэрцы, двудушнікі.
Вочы іх поўныя чужаложства і няспыннага граху, зводзяць яны душы хісткія; сэрцы іх апанаваны хцівасцю, яны – дзеці праклёну;
як аб гэтым гаворыць ён ва ўсіх лістах, у якіх ёсць штосьці цяжкае для разумення, што людзі невукі і няўстойлівыя выкрыўляюць, як і іншыя Пісанні, на ўласную згубу.