ЭСТЭР 2:18 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І загадаў справіць багатае застолле ўсім князям і ўрадоўцам сваім, застолле для Эстэр; дый вызваліў ад падатку ўсе правінцыі і даў шчодрыя дары з царскай веліччу. Біблія (пераклад А.Бокуна) І справіў валадар банкет вялікі для ўсіх князёў сваіх і слугаў сваіх, банкет дзеля Эстэр, і зрабіў палёгку акругам, і раздаў дары з рукі валадара. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І зрабіў цар вялікую гасьціну ўсім князям сваім і тым, хто служыў яму, - гасьціну дзеля Эстэр, і зрабіў ільготу вобласьцям і раздаў дарункі з царскай шчодрасьцю. |
А левіты супакойвалі ўвесь народ, кажучы: «Супакойцеся, бо гэты дзень святы; і не сумуйце!»
А тыя, што запрошаны былі, пілі з залатых і рознакаляровых чар цудоўнае віно, — бо яно было варта царскай велічы, — было яго вельмі шмат ды асабліва падавалася.
як дні, у якія юдэі адпачывалі ад непрыяцеляў сваіх, ды як месяц, у які смутак і журба іх змяніліся радасцю і весялосцю, і каб былі гэтыя дні днямі застолля і радасці, ды каб пасылалі між сабой узаемна часткі ежы і ўбогім каб падносілі падарункі.
«Дочкі Ерузаліма, выйдзіце і паглядзіце, дочкі Сіёна, на цара Саламона ў дыядэме, якой увянчала яго маці яго ў дзень яго заручын, у дзень радасці яго сэрца».
«Хай увойдзе ўлюбёны мой у сад свой і хай пакаштуе найлепшыя плады яго». «Увайшоў я у сад мой, сястра мая, нявеста; збіраў міру маю з пахамі маімі, спажываў соты з мёдам, піў віно з малаком маім. Ежце, сябры, і піце, і насычайцеся, найдаражэйшыя!»
«Валадарства Нябеснае падобна да чалавека валадара, які справіў вяселле для свайго сына.
І надышоў зручны дзень, і калі з нагоды свайго нараджэння Ірад справіў баль для князёў сваіх, трыбунаў і старэйшын галілейскіх,
«Калі будзеш запрошаны кім-небудзь на вяселле, не ўзлягай на першым месцы, каб часам не быў запрошаны больш шаноўны за цябе,
І жыхары зямлі будуць радавацца дзеля іх, і весяліцца, і падарункі пасылаць адны адным, бо гэтыя два прарокі мучылі тых, якія жылі на зямлі.
І кажа мне: «Напішы: “Шчасныя пакліканыя на вячэру шлюбную Ягняці”». І кажа мне: «Гэта сапраўды словы Божыя».
Запытайся ў паслугачоў сваіх, і скажуць яны табе. Такім чынам, цяпер няхай юнакі гэтыя маюць ласку ў вачах тваіх; бо ў добры дзень прыходзім; што знойдзе рука твая, дай паслугачам тваім і сыну твайму Давіду”».