Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;
ЭКЛЕЗІЯСТА 2:15 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Дык сказаў я ў сэрцы маім: «Калі аднолькавы канец будзе для мяне і для дурнога, то якая мне карысць з таго, што я больш дбаў пра мудрасць?» Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў я ў сэрцы маім: “Калі адна доля будзе для мяне і для дурня, навошта мне вялікая мудрасьць?” І сказаў я ў сэрцы маім: “Гэта таксама марнасьць”. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў я ў сэрцы маім: «І мяне спасьцігне такая самая доля, як і дурнога: навошта ж я надта мудры зрабіўся?» І сказаў я ў сэрцы маім, што і гэта - марнасьць. |
Я вось раблю з табою паводле просьбаў тваіх, і Я даю табе сэрца мудрае і разважнае, так што такога, як ты, не было перад табою і не будзе пасля цябе;
Убачыў я ўсё, што дзеецца пад сонцам; і, вось жа, усё — марнасць і турбаванне духа.
Прамовіў я ў сэрцы маім, кажучы: «Вось, я ўзвялічыў мудрасць і набыў [яе] больш за ўсіх, што былі да мяне ў Ерузаліме; і розум мой спазнаў вялікую мудрасць і веды».
Бо не будзе вечнай памяці па мудрым таксама, як і па дурню, бо ў будучым часе ўсё аднолькава пакрыецца забыццём: вучоны памірае так, як і невук.
Дзе шмат слоў, там яны памнажаюць марнасць, і што за карысць мае [з гэтага] чалавек?
Якую перавагу мае мудры над неразумным? І якую — бедны, хто ўмее хадзіць перад жывымі?