а аддаў іх Кір, цар персаў, праз руку скарбніка Мітрыдата, які перадаў іх Сасабасару, князю юдэйскаму.
ЭЗДРЫ 5:2 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады падняліся Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і пачалі будаваць святыню Божую ў Ерузаліме; а прарокі Божыя дапамагалі ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Тады ўсталі Зэрубабэль, сын Шэалтыэля, і Ешуа, сын Ёцадака, і пачалі будаваць Дом Божы ў Ерусаліме, і з імі прарокі Божыя, якія дапамагалі ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Тады ўсталі Зарававэль, сын Салатыілаў, і Ісус, сын Ёсэдэкаў, і пачалі будаваць дом Божы ў Ерусаліме, і зь імі прарокі Божыя, якія падмацоўвалі іх. |
а аддаў іх Кір, цар персаў, праз руку скарбніка Мітрыдата, які перадаў іх Сасабасару, князю юдэйскаму.
І знайшліся сярод сыноў святароў тыя, якія ўзялі за жонак чужынак: з сыноў Ешуа, сына Ёсэдэка ды яго братоў: Маасія, і Эліязэр, і Ярыб, і Гадалія;
І ўстаў Ешуа, сын Ёсэдэка, і браты яго святары, і Зарабабэль, сын Салаціэля, і яго браты, і збудавалі ахвярнік Богу Ізраэля, каб складаць на ім цэласпаленні, як напісана ў законе Майсея, чалавека Божага.
А на другі год па прыбыцці сваім да святыні Божай у Ерузаліме, у другім месяцы, Зарабабэль, сын Салаціэля, і Ешуа, сын Ёсэдэка, і астатнія браты іх, святары і левіты, і ўсе, што вярнуліся з няволі ў Ерузалім, узяліся за справу і паклікалі левітаў ад дваццаці гадоў і вышэй наглядаць за работай пры будове святыні Госпадавай.
А старшыны юдэйскія будавалі і мелі поспех, згодна з прароцтвам Агея прарока і Захарыі, сына Адо, і скончылі яны будаваць па загадзе Бога Ізраэля і па распараджэнні Кіра, і Дарыя, і Артаксэркса, цароў персаў,
Разважце ў сэрцах вашых час ад гэтага дня і на будучыню, ад дваццаць чацвёртага дня дзевятага месяца, ад дня, калі быў пакладзены падмурак святыні Госпада; разважце ў сэрцах вашых.
І запытаў я анёла, які гаварыў да мяне, прамаўляючы: «Што ўсё гэта значыць, гаспадару мой?»
І вазьмі срэбра і золата, і зрабі вянец, і ўскладзі на галаву Ісуса, сына Ёсэдэка, першасвятара,
Гэта кажа Госпад Магуццяў: “Хай умацуюцца рукі вашы, тых, якія ў гэтыя дні слухаюць словы гэтыя з вуснаў прарокаў у дзень, у які былі закладзены падмуркі пад дом Госпада Магуццяў для пабудавання святыні.
не з-за таго, што мы валадарым над верай вашай, але мы памочнікі вашае радасці, бо ў веры вы трывалыя.