СУДЗЬДЗЯЎ 8:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) І сказаў Гедэон жыхарам Сукота: «Дайце, прашу, людзям маім хлеба, бо яны вельмі стаміліся, а я пераследую Зэбаха і Салману, цароў мадыянскіх». Біблія (пераклад А.Бокуна) І сказаў Гідэон жыхарам Сукоту: «Дайце, калі ласка, людзям маім хлеба, бо яны вельмі стаміліся, а я перасьледую Зэбаха і Цальмуну, валадароў Мадыянскіх». Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў ён жыхарам Сакхота: дайце хлеба народу, які ідзе за мною; яны стаміліся, а я перасьледую Зэвэя і Салмана, цароў Мадыямскіх. |
А Якуб прыбыў у Сукот, дзе збудаваў сабе дом, а для сваіх статкаў паставіў буданы. Дзеля таго тую мясцовасць назваў ён Сукот.
таму што не захацелі яны выйсці вам насустрач з хлебам і вадой, калі вы ішлі з Егіпта, ды набылі супраць цябе Балаама, сына Бэора, з Пэтора ў Арам-Нагараіме, каб цябе праклінаў.
“Праклінайце Мэроз, — сказаў Анёл Госпадаў, — праклінайце жыхароў яго, бо не прыйшлі яны на дапамогу Госпаду, на дапамогу Госпаду з ваярамі сваімі”.
А Зэбах і Салмана адпачывалі ў Каркары з усім сваім войскам, каля пятнаццаці тысяч ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў усходніх народаў, а тых, што загінулі, было сто дваццаць тысяч чалавек, што валодалі мечам.
І Зэбах і Салмана ўцяклі, а Гедэон іх пераследаваў і схапіў абодвух цароў Мадыяна, Зэбаха і Салману, а ўсё войска іх разбіў.
І прыйшоў ён да жыхароў Сукота, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Салмана, дзеля якіх вы ўпікалі мне, кажучы: “Ці ж рукі Зэбаха і Салманы ўжо ў тваіх руках, каб мы давалі хлеб ваярам тваім, якія зняможаны?”»
Тады Абігайль паспяшалася і ўзяла дзвесце хлябоў, і два бурдзюкі віна, і пяць печаных бараноў, і пяць мерак пражаных зярнят, і сто мерак разынак, і дзвесце кавалкаў карыйскіх сушаных фіг, і паставіла на аслоў.