Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 8:5 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

5 І сказаў Гідэон жыхарам Сукоту: «Дайце, калі ласка, людзям маім хлеба, бо яны вельмі стаміліся, а я перасьледую Зэбаха і Цальмуну, валадароў Мадыянскіх».

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

5 І сказаў ён жыхарам Сакхота: дайце хлеба народу, які ідзе за мною; яны стаміліся, а я перасьледую Зэвэя і Салмана, цароў Мадыямскіх.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

5 І сказаў Гедэон жыхарам Сукота: «Дайце, прашу, людзям маім хлеба, бо яны вельмі стаміліся, а я пераследую Зэбаха і Салману, цароў мадыянскіх».

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 8:5
11 Крыжаваныя спасылкі  

І Мэльхісэдэк, валадар Салему, вынес хлеб і віно, а ён быў сьвятаром Бога Найвышэйшага,


А Якуб вырушыў у Сукот і пабудаваў сабе дом, а статку свайму парабіў буданы. Дзеля гэтага ён назваў імя месцу таму Сукот.


Тым, што баяцца Цябе, Ты даў знак, каб уцяклі ад аблічча луку. (Сэлях)


Ня ўвойдзе Аманянін і Мааўлянін у царкву ГОСПАДА нават у дзясятым пакаленьні; ня ўвойдзе ён у царкву ГОСПАДА на вякі,


“Праклінайце Мэроз, — сказаў анёл ГОСПАДА, — праклінайце праклёнам жыхароў ягоных, бо не прыйшлі яны на дапамогу ГОСПАДУ, на дапамогу ГОСПАДУ з волатамі [сваімі]”.


А Зэбах і Цальмуна адпачывалі ў Каркоры з усім войскам сваім, каля пятнаццаці тысячаў ваяроў, якія засталіся з усіх дружынаў сыноў Усходу. А тых, што згінулі, было сто дваццаць тысячаў чалавек, якія валодалі мячом.


Зэбах і Цальмуна ўцяклі, але Гідэон дагнаў іх і схапіў абодвух валадароў Мадыяну, Зэбаха і Цальмуну, а ўсё войска іхняе разьбіў.


І прыйшоў ён да жыхароў Сукоту, і сказаў ім: «Вось Зэбах і Цальмуна, дзеля якіх вы абражалі мяне, кажучы: “Ці ж рука Зэбаха і Цальмуна ўжо ў руках тваіх, каб даваць хлеб ваярам тваім, што зьняможаны?”»


І Абігайль узяла пасьпеш­ліва дзьвесьце хлябоў, два буклакі віна, пяць запечаных авечак, пяць мерак пражаных зярнят, сто [мерак] разынак і дзьвесьце [зьвязак] сушаных фігаў, і наладавала на аслоў.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы