СУДЗЬДЗЯЎ 5:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Галаад адпачываў за Ярданам; а Дан чаму, як вандроўнік, не меў караблёў? Асэр пражываў на беразе мора і заставаўся ў портах. Біблія (пераклад А.Бокуна) Гілеад адпачывае за Ярданам, а Дан як вандроўнік узыйшоў на караблі. Асэр жыве на беразе мора і пры затоках сваіх застаўся. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Галаад жыве спакойна за Ярданам; Дану чаго баяцца з караблямі? Асір сядзіць на беразе мора і каля прыстаняў сваіх жыве спакойна. |
і праз праломы муроў выйдзеце, адна насупраць другой, і павалакуць вас у Армон”, — кажа Госпад.
Язэр, і ўсе гарады Галаада, і палова зямлі сыноў Амона аж да Араэра, што насупраць Рабы;
і палову Галаада, і Астарот і Эдраі, гарады царства Ога ў Басане, займелі сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра па сваіх родах.
І сыны Рубэна, і сыны Гада, і палова пакалення Манасы вярнуліся і пакінулі сыноў Ізраэля ў Сіло, што ў Ханаане, каб увайсці ў зямлю Галаад, зямлю ўладання свайго, якую атрымалі па загадзе Госпада праз Майсея.