Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ІСУСА 13:31 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

31 і палову Галаада, і Астарот і Эдраі, гарады царства Ога ў Басане, займелі сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра па сваіх родах.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

31 А палову Гілеаду, Аштарот і Эдрэю, гарады валадарства Ога ў Башане, [атрымалі] сыны Махіра, сына Манасы, палова сыноў Махіра паводле сем'яў сваіх.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

31 а палавіна Галаада і Астарот і Эдрэя, царскія гарады Ога Васанскага, сынам Махіра, сына Манасіінага, палавіне сыноў Махіравых, паводле родаў іхніх.

Глядзіце раздзел Копія




ІСУСА 13:31
14 Крыжаваныя спасылкі  

Сынам жа Гэрсона з родаў паловы пакалення Манасы: Галан у Басане з яго ваколіцамі, і Астарот з яго ваколіцамі.


Каб уцалелі, успамажы нам правіцаю Тваёй і выслухай нас.


І каля мяжы Нэфталі, ад усходу аж да мора, атрымае Манаса адну частку ва ўласнасць.


Пасля Ог, цар Басана, апошні з рэфаімаў, які жыў у Астароце і ў Эдраі


усім царствам Ога, які цараваў у Басане, Астароце і Эдраі, — сам ён быў апошнім з рэфаімаў; і Майсей пабіў іх і знішчыў.


Гэтую ўласнасць падзяліў Майсей на раўнінах Мааба за Ярданам насупраць Ерыхона, на ўсходнім баку.


І выпалі Манасе дзесяць частак, апрача зямлі Галаад і Басан за Ярданам.


Бо дочкі Манасы атрымалі спадчыну між сыноў яго. А зямля Галаад выпала па жэрабі астатнім сынам Манасы.


і што зрабіў двум царам амарэйскім за Ярданам, Сэгону, цару Хесебона, і Огу, цару Басана, які быў у Астароце.


А сыны Ізраэля, далучаючы да старых грахоў новыя, чынілі зло перад абліччам Госпада, і служылі яны Баалам і Астартам, багам Арама, Сідона і Мааба, і сынам Амона і Філістына; і пакінулі яны Госпада, і не пакланяліся Яму.


Галаад адпачываў за Ярданам; а Дан чаму, як вандроўнік, не меў караблёў? Асэр пражываў на беразе мора і заставаўся ў портах.


А затым прызывалі яны Госпада і казалі: “Зграшылі мы, бо пакінулі Госпада, а служылі Баалу і Астарце; дык цяпер выратуй нас з рук ворагаў нашых, і мы будзем служыць Табе”.


А Самуэль сказаў усяму дому Ізраэля, кажучы: «Калі звяртаецеся вы ўсім сэрцам да Госпада, то выдаліце ад сябе багоў чужых і Астарту, і падрыхтуйце сэрцы свае дзеля Госпада, і служыце Яму аднаму, і Ён выратуе вас з рук філістынцаў».


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы