і ад дня, калі Я паставіў суддзяў для народа Майго ізраэльскага, Я дам табе супакой ад усіх ворагаў тваіх. І Госпад табе аб’яўляе, што Госпад пабудуе табе дом.
СУДЗЬДЗЯЎ 2:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Тады паставіў ім Госпад суддзяў, каб яны вызвалялі іх ад рукі крыўдзіцеляў іх; Біблія (пераклад А.Бокуна) І паставіў ім ГОСПАД судзьдзяў, каб яны ратавалі іх ад рукі крыўдзіцеляў іхніх. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ставіў Гасподзь судзьдзяў, якія ратавалі іх ад рук рабаўнікоў іхніх; |
і ад дня, калі Я паставіў суддзяў для народа Майго ізраэльскага, Я дам табе супакой ад усіх ворагаў тваіх. І Госпад табе аб’яўляе, што Госпад пабудуе табе дом.
І аддаў Ты іх у рукі ворагаў іх, каб здзекаваліся над імі; і яны ў час гора свайго прызвалі Цябе, і Ты пачуў іх з нябёсаў, і ў бязмежнай літасці Тваёй даў Ты ім збаўцаў, каб збаўлялі яны іх з рук ворагаў іх.
меней-болей праз чатырыста пяцьдзясят гадоў. Потым даў ім суддзяў аж да прарока Самуэля.
Па Абімэлеху на вызваленне Ізраэля паўстаў кіраўнік Тола, сын Пувы, сына Дадо, чалавек з пакалення Ісахара, які жыў у Саміры на гары Эфраіма.
І сыны Ізраэля клікалі Госпада, Які даў ім збаўцу Эгуда, сына Гэра, з пакалення Бэньяміна, які замест правай карыстаўся левай рукой. Сыны Ізраэля паслалі праз яго дары Эглону, цару Мааба.
Па ім быў Самгар, сын Аната, які пабіў філістынцаў шэсцьсот чалавек кіем для быкоў, і сам ён таксама ўратаваў Ізраэль.
І яна спраўляла суд пад пальмаю Дэборы, між Рамаю і Бэтэлем, на гары Эфраім; і прыходзілі да яе сыны Ізраэля на суд.
І Госпад глянуў на яго і сказаў: «Ідзі з гэтай сілаю сваёй і вызвалі Ізраэль ад рук мадыянцаў: ведай, што Я пасылаю цябе».
У часы, калі судзілі суддзі, запанаваў голад на зямлі. І адзін чалавек з Бэтлехэма Юдэйскага пайшоў з жонка? сваёй і двума сынамі, каб пасяліцца ў зямлі Мааб.
І паслаў Госпад Ерабаала, і Барака, і Яфтаха, і Самуэля, і вызваліў вас з рук ворагаў вашых наўкола; і жылі вы спакойна.
Ён мужна змагаўся, і пабіў Амалека, і выратаваў Ізраэль з рук тых, што нішчылі яго.