Калі пачуў Абрам, што яго брат Лот у палоне, сабраў сярод паслугачоў сваіх трыста васемнаццаць найбольш спраўных мужчын і пусціўся ў пагоню аж пад Дан.
СУДЗЬДЗЯЎ 18:29 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) назваўшы горад гэты Дан, ад імя Дана, бацькі свайго, народжанага Ізраэлем; раней гэты горад называўся Лаіс. Біблія (пераклад А.Бокуна) І назвалі горад гэты Дан, ад імя Дана, бацькі свайго, народжанага Ізраілем. Раней гэты горад называўся Ляіш. Біблія (пераклад В. Сёмухі) І далі імя гораду: Дан, імем бацькі свайго Дана, сына Ізраілевага; а раней імя ў горада таго было: Лаіс. |
Калі пачуў Абрам, што яго брат Лот у палоне, сабраў сярод паслугачоў сваіх трыста васемнаццаць найбольш спраўных мужчын і пусціўся ў пагоню аж пад Дан.
І сказала Ракель: «Судзіў мяне Бог, і выслухаў усё ж такі просьбу маю, даючы мне сына». І таму дала яму імя Дан.
А Той кажа: «Ніколі ўжо больш не будзе называцца імя тваё Якуб, але Ізраэль, бо змагаўся ты з Богам і людзей перамагаць будзеш!»
Але мне здаецца, што такая парада слушная: хай збярэцца да цябе ўвесь Ізраэль ад Дана да Бээр-Сэбы, шматлікі, як марскі пясок, і ты сам пойдзеш у бой;
І паслухаў Бэнадад цара Асу, і паслаў кіраўнікоў войскаў сваіх у гарады Ізраэля, і захапілі яны Агіён, і Дан, і Абэл-Бэт-Мааху, і ўвесь Кінэрэт з усёю зямлёю Нэфталі.
«Ад Дана чуецца хрыпенне коней іх, на голас іржання баявых жарабцоў іх дрыжыць уся зямля. І прыйдуць яны, і паглынуць зямлю ды тое, што поўніць яе, горад і жахароў яго.
Дык Майсей з раўніны Мааба ўзышоў на гару Нэба, на вяршыню Пісгі насупраць Ерыхона. І паказаў яму Госпад усю зямлю Галаад аж да Дана,
І мяжа сыноў Дана ўцякае ад іх. І выправіліся сыны Дана, і ўступілі ў бой з Ласэмам, і занялі яго; і забілі яго вастрыём меча, і апанавалі яго, і абжыліся там, і назвалі яго Ласэм-Дан, ад імя Дана, бацькі свайго.
Такім чынам, пайшлі тыя пяць чалавек, і прыбылі ў Лаіс, дзе ўбачылі народ, што жыве ў ім без якога-небудзь страху па звычаі сідонцаў, бесклапотны і спакойны, бо не было нікога, хто нападаў бы на іх зямлю; і з вялікімі багаццямі, і далёка ад сідонцаў, і не мелі ніякіх адносін з Сірыяй.
І выйшлі ўсе сыны Ізраэля, і, як адзін чалавек, сабраліся аднолькава ад Дана да Бээр-Сэбы і з зямлі Галаад да Госпада ў Міцпу.