Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




СУДЗЬДЗЯЎ 11:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Але калі яны выходзілі з Егіпта, вандраваў Ізраэль праз пустыню аж да Чырвонага мора і прыбыў у Кадэс;

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Але калі Ізраіль выхо­дзіў з Эгіпту, ён вандраваў праз пустыню аж да Мора Чырвонага, і потым прыйшоў у Кадэш.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

бо, калі ішлі зь Егіпта, Ізраіль пайшоў у пустыню да Чэрмнага мора і прыйшоў у Кадэс;

Глядзіце раздзел



СУДЗЬДЗЯЎ 11:16
9 Крыжаваныя спасылкі  

І, вярнуўшыся адтуль, яны прыйшлі да крыніцы Мішпат, значыць Кадэс, і пабілі амалекцаў на ўсёй іх зямлі, а таксама амарэяў, якія жылі ў Асасон-Тамары.


І вярнуліся выведчыкі зямлі па сарака днях, абышоўшы кожную вобласць,


Таму што Амалек і хананеі жывуць у далінах, заўтра здыміцеся з лагера і вярніцеся ў пустыню шляхам да Чырвонага мора».


У першы месяц сыны Ізраэля і ўся супольнасць прыбылі ў пустыню Сін, і затрымаўся народ у Кадэсе. І там памерла Мірыям, і была яна пахавана ў тым самым месцы.


Навошта вывелі вы супольнасць Госпадаву ў пустыню, каб мы разам з нашай жывёлай загінулі?


А вы павярніце ды адыдзіце ў пустыню па дарозе праз мора Чырвонае».


І прабылі вы ў Кадэсе на працягу таго доўгага часу, пакуль вы там заставаліся.


Сорак гадоў блукалі сыны Ізраэля па пустыні, пакуль не загінулі ўсе ваяры, людзі, якія выйшлі з Егіпта, якія не чулі голасу Госпада і якім Ён прысягнуў, што не пакажа ім зямлю, якою Ён прысягнуў бацькам іх, што дасць ім зямлю, што ацякае малаком і мёдам.


«Гэта кажа Яфтах: “Не забраў Ізраэль зямлі Мааба, ані зямлі сыноў Амона.