Калі бо ты будзеш цяпер маўчаць, аднекуль прыйдзе ратунак і вызваленне, а ты і дом бацькі твайго — прападзяце; і хто ведае, ці не дзеля гэтага ты стала царыцай у такі час?»
РЫМЛЯНАЎ 9:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Бо ў Пісанні кажа фараону: «Дзеля таго Я паставіў цябе, каб паказаць на табе магутнасць Сваю ды каб абвяшчалася імя Маё па ўсёй зямлі». Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо Пісаньне кажа фараону: «Дзеля таго Я падняў цябе, каб зьявіць на табе сілу Маю і каб імя Маё было абвешчана на ўсёй зямлі». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо Пісаньне кажа фараону: «На тое Я і паставіў цябе, каб паказаць над табою сілу Маю, і каб прапаведана было імя Маё па ўсёй зямлі». |
Калі бо ты будзеш цяпер маўчаць, аднекуль прыйдзе ратунак і вызваленне, а ты і дом бацькі твайго — прападзяце; і хто ведае, ці не дзеля гэтага ты стала царыцай у такі час?»
Таму Я і захаваў цябе, каб на табе паказаць магутнасць Маю і каб было распавядана пра імя Маё па ўсёй зямлі.
Усё зрабіў Госпад згодна Свайму ўласнаму намеру, таксама і бязбожніка зберагае на ліхі дзень.
Дзе ж цяпер мудрацы твае? Хай яны скажуць табе і пакажуць, што вырашыў Госпад Магуццяў адносна Егіпта.
Дык вось, Госпадзе, Божа наш, ухавай нас ад рукі яго, і хай даведаюцца ўсе валадарствы зямлі, што Ты, Госпадзе, адзіны Бог!»
і выганяць цябе з паміж людзей, і будзеш пражываць пасярод дзікіх звяроў, і, як валы, будзеш есці траву, і расой з неба будзеш праганяць смагу; таксама сем прамежкаў часу праміне над табой, пакуль не прызнаеш, што Узвышні ёсць Валадар над царствам людскім і даручае яго каму захоча.
і Я з’явіў ім імя Тваё, і з’яўляю, каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, і Я ў іх».
А што ж кажа яму адказ Божы? «Пакінуў Я Сабе сем тысяч мужоў, якія не ўкленчылі перад Баалам».
Але Пісанне замкнула ўсё пад грахом, каб абяцанне з веры ў Ісуса Хрыста было дадзена веруючым.
Таму прадбачыла Пісанне, што будзе Бог апраўдваць народы з веры, і прадвесціла Абрагаму: «У табе будуць дабраславёны ўсе народы».
А што кажа Пісанне? «Выгані нявольніцу і яе сына, бо не будзе спадкаемцам сын нявольніцы разам з сынам вольнай».
Яны адказалі: «З вельмі далёкай зямлі прыбылі паслугачы твае ў імя Госпада, Бога твайго; бо чулі мы пра славу магутнасці Яго, пра ўсё, што ўчыніў Ён у Егіпце
Гора нам! Хто нас уратуе ад рукі гэтых узвышніх багоў? Гэта тыя самыя багі, якія ўдарылі Егіпет усякай плягай у пустыні.