Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




РЫМЛЯНАЎ 7:12 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Вось жа, закон сам па сабе святы, і прыказанне святое, і справядлівае, і добрае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Так што Закон сьвяты, і прыказаньне сьвятое, і праведнае, і добрае.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Таму закон сьвяты, і запаведзь сьвятая і праведная і добрая.

Глядзіце раздзел



РЫМЛЯНАЎ 7:12
15 Крыжаваныя спасылкі  

Таксама Ты сышоў на гару Сінай, і гаварыў з імі з неба; і даў Ты ім суд справядлівы, і закон верны, пастановы і прыказанні добрыя.


Дзеля таго люблю я загады Твае больш за чыстае золата,


САДЭ. Справядлівы Ты, Госпадзе, і праўдзівы суд Твой.


Прырачэнне Тваё надзвычай агністае, і слуга Твой палюбіў яго.


Хай апявае язык мой прырачэнне Тваё, бо ўсе загады Твае — справядлівасць.


Узнаві для слугі Твайго прырачэнне Тваё; яно — дзеля ўшанавання Твайго.


Усе загады Твае — справядлівасць; падступна яны пераследы мне чынілі: успамажы мне.


І не ўпадабняйцеся гэтаму веку, але перамяняйцеся праз аднаўленне розуму вашага, каб пазналі, якая ёсць воля Божая, добрая, прыемная, дасканалая.


Дык ці праз веру касуем закон? Ніякім чынам! Але закон сцвярджаем.


Ведаем бо, што закон духоўны, а я – цялесны, праданы граху.


А калі раблю тое, чаго не хачу, тады прызнаю, што закон – добры.


А цяпер, Ізраэль, чаго жадае ад цябе Госпад, Бог твой? Толькі таго, каб ты баяўся Госпада, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Яго, ды любіў Яго і служыў Госпаду, Богу твайму, усім сэрцам сваім і ўсёй душою сваёй,


І які ж другі народ так вялікі, які б меў прыказанні і справядлівыя законы, як увесь гэты закон, які я сёння прапаную вам перад вачамі вашымі?


Ведаем, што закон добры, калі ім хто законна карыстаецца,