І адлучыў ад іх Сімона, і ў іх прысутнасці загадаў яго звязаць. І загадаў напоўніць мяхі іх збожжам, і каб ў кожным мяху былі ўложаны дадзеныя імі грошы, і каб далі ім яшчэ харчоў на дарогу. Так і было зроблена.
РЫМЛЯНАЎ 12:17 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не аддавайце злом за зло. Дбайце пра добрае перад усімі людзьмі. Біблія (пераклад А.Бокуна) Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі. Біблія (пераклад В. Сёмухі) нікому не плацеце злом за зло, а дбайце пра добрае перад усімі людзьмі. |
І адлучыў ад іх Сімона, і ў іх прысутнасці загадаў яго звязаць. І загадаў напоўніць мяхі іх збожжам, і каб ў кожным мяху былі ўложаны дадзеныя імі грошы, і каб далі ім яшчэ харчоў на дарогу. Так і было зроблена.
дык пакінь ахвяру тваю каля ахвярніка, і ідзі перш пагадзіся з братам тваім, і тады, прыйшоўшы, прынясеш ахвяру тваю.
А Я кажу вам: не праціўцеся злому; а калі б хто ўдарыў цябе ў правую шчаку тваю, настаў яму і другую.
Не помсціце, умілаваныя, самі за сябе, але дайце месца гневу, як напісана: «Мне помста, Я аддам», – кажа Госпад.
ды каб дастойна адносіліся вы да тых, якія жывуць звонку, і каб ні ў чым не мелі нястачы.
Глядзіце, каб нікому ліхам за ліха не адгаджаць, але імкніцеся заўсёды да дабра, як адзін для аднаго, так і для ўсіх.
Таму хачу, каб маладыя выходзілі замуж, нараджалі дзяцей, кіравалі домам, не давалі аніякай падставы ворагу для знеслаўлення.
Паводзіны вашы сярод паганаў хай будуць добрыя, каб тыя, што ставяцца да вас як да злачынцаў, бачачы вашы добрыя ўчынкі, славілі Бога ў дзень адведзінаў.
але са спагаднасцю і страхам мейце добрае сумленне, каб тым, чым вас прыніжаюць, як злачынцаў, былі зганьбаваны тыя, што ачарняюць вашы добрыя паводзіны ў Хрысце.
не адгаджайце ліхам за ліха, ані праклёнам за праклён, але, наадварот, дабраслаўляйце, ведаючы, што на тое вы пакліканы, каб атрымаць у спадчыну дабраславенне.
І спала яна ля ног яго, аж пакуль не скончылася ноч. І ўстала, пакуль яшчэ людзі не могуць пазнаць адзін аднаго; і сказаў Боаз: «Сцеражыся, каб ніхто не ведаў, што ты сюды прыйшла».
Хай будзе ласкавы да мяне Госпад, каб я не падняў руку сваю на намашчэнца Госпадавага. А цяпер вазьмі дзіду, што каля галавы яго, і чару з вадой, і пойдзем».