І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
ПСАЛТЫР 60:10 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мааб — посуд мой для мыцця, на Эдом пастаўлю чаравік мой, па-над Філістэяй узнясу покліч мой». Біблія (пераклад А.Бокуна) Мааў — міса для мыцьця Майго; на Эдом кіну сандалы Мае, радасна гукай дзеля Мяне, [зямля] Філістынская». |
І разбіў ён маабцаў, і змераў іх вяроўкаю, паклаўшы іх на зямлю; дзве вяроўкі адмяраў для тых, што мелі быць забітыя, а адну вяроўку для тых, якія мелі застацца жывымі; і сталася, што маабцы зрабіліся нявольнікамі Давіда, і прыносілі яму даніну.
і паставіў Давід гарнізоны ў Араме Дамаска; і Арам быў падпарадкаваны Давіду і прыносіў яму даніну. І Госпад дапамагаў Давіду ва ўсім, што ён рабіў.
Цяпер спазнаў я, што ўратаваў Госпад намашчэнца Свайго: выслухаў яго з неба Свайго святога сіламі выратавання правіцы Яго.
І буду чакаць Госпада, Які хавае аблічча Сваё ад дому Якуба, я буду спадзявацца на Яго.
Госпад сказаў мне: Скажы ім: «Не ўзыходзьце і не ваюйце, бо Я не з вамі, каб не пападалі вы перад ворагамі вашымі».
бо Госпад, Бог ваш, ідзе з вамі і будзе ваяваць за вас з ворагамі вашымі, каб выратаваць вас з небяспекі”.
і ўсіх цароў і іх землі захапіў адным паходам; бо Госпад, Бог Ізраэля, ваяваў на баку Ізраэля.
І сыны Ізраэля не змаглі ўстаяць перад ворагамі сваімі, і ўцяклі ад іх, бо яны падпалі пад праклён; не буду Я больш з вамі, пакуль не вынішчыце з сябе праклятага.