Твая, Госпадзе, веліч і магутнасць, слава, хвала і хараство. Усё бо, што ў небе і што на зямлі, — Тваё ёсць. Тваё, Госпадзе, валадарства, і Ты, як Галава, узносішся над усім.
ПСАЛТЫР 24:1 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Давідаў псальм. Госпадава зямля і што яе напаўняе, зямля і ўсе, хто жывуць на ёй. Біблія (пераклад А.Бокуна) Псальм Давіда. ГОСПАДАВА зямля і тое, што напаўняе яе, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Псальма Давідава. Да Цябе, Госпадзе, узношу душу маю. |
Твая, Госпадзе, веліч і магутнасць, слава, хвала і хараство. Усё бо, што ў небе і што на зямлі, — Тваё ёсць. Тваё, Госпадзе, валадарства, і Ты, як Галава, узносішся над усім.
Госпадзе, Божа наш, усё гэта багацце, якое мы прыгатавалі, каб пабудаваць дом святому імю Твайму, — з рукі Тваёй і Тваё ёсць усё.
Ды сказаў Амазія чалавеку Божаму: «Дык што станецца са ста талентамі, якія я выдаў ваярам Ізраэля?» І чалавек Божы адказаў яму: «Госпад мае моц даць табе значна больш за гэта».
Дык калі будзеце слухаць голас Мой і захоўваць запавет Мой, вы станецеся для Мяне асаблівымі сярод усіх народаў; бо Мая ўся зямля.
Сказаў Майсей: «Калі я выйду з горада, выцягну далоні мае да Госпада; і спыняцца грымоты, і граду не будзе, каб ведаў ты, што Госпадава зямля.
Устань і малаці, дачка Сіёна! Бо рог твой зраблю з жалеза, і капыты твае зраблю з медзі, і скрышыш ты многія народы, і прысвяціш Госпаду набыткі іх, і багацці іх Госпаду ўсяе зямлі аддасі.
Дрыжаць горы перад Ім, і ўзгоркі трывожацца; і зямля трасецца перад абліччам Яго, і сусвет ды ўсе, пражываючыя ў ім.
Вось, Госпаду, Богу твайму, належаць неба і нябёсы нябёсаў, зямля і ўсё, што на ёй.