Ён Чырвонае мора падзяліў на часткі, бо Яго міласэрнасць вечная.
Таго, Які Мора Чырвонае расьсек, бо на вякі міласэрнасьць Яго;
Ты рассек мора магуццем Тваім, сцёр галовы драконаў у водах.
Рассек Ён мора і правёў іх, і паставіў воды, быццам у бурдзюку.
А сыны Ізраэля па сухім перайшлі праз сярэдзіну мора; і воды былі для іх, як мур, з правага і з левага боку.
Праз веру перайшлі яны Чырвонае мора, як быццам па сухой зямлі; калі ж спрабавалі гэта зрабіць егіпцяне, былі патоплены.