Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ПСАЛТЫР 129:4 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Справядлівы ж Госпад разбіў каркі грэшнікаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

ГОСПАД праведны, Ён расьсек вяроўкі бязбожнікаў.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але ў Цябе дараваньне, хай багавеюць прад Табою.

Глядзіце раздзел



ПСАЛТЫР 129:4
9 Крыжаваныя спасылкі  

Госпадзе, Божа Ізраэля, дзякуючы літасці Тваёй мы дажылі да гэтага дня! Вось стаім перад Табой у злачынстве нашым; бо не належала нам стаяць перад Табою пасля гэтага».


І Ты справядлівы ва ўсім, што прыйшло на нас, бо Ты справядліва зрабіў, а мы бязбожна паводзілі сябе.


САДЭ. Справядлівы Ты, Госпадзе, і праўдзівы суд Твой.


Бог — Суддзя справядлівы і магутны, гневаецца штодня,


«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.


Ласка Госпада, што мы не папрападалі, бо не спынілася Яго літасцівасць.


Табе, Госпадзе, справядлівасць, нам жа — сорам на тварах, як сёння: чалавеку Юды і жыхарам Ерузаліма, і ўсяму Ізраэлю, блізкім і далёкім ва ўсіх краях, у якія выгнаў Ты іх з прычыны правіннасцей іх, якімі зграшылі перад Табой.