РЭС. Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.
ПЛАЧ 3:60 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ты бачыш усю злосць іх, усе іх намеры адносна мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ты бачыў усю помсту іхнюю, усе намеры іхнія супраць мяне. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ты бачыш усю помсьлівасьць іхнюю, усе намыслы іхнія супраць мяне; |
РЭС. Ты бачыш гэта, Ты зважаеш на пакуты і гора, каб узяць іх у рукі Твае. На Цябе пакінуты ўбогі, Ты зрабіўся апекуном сіраце.
Ты ж, Госпадзе, ведаеш усе іх хітрыкі супраць мяне, не даруй ім іх злачынства, і хай не аддаліцца з віду Твайго грэх іх. Хай папрападаюць перад Табою, у час гневу Твайго асудзі іх!