ПЛАЧ 3:52 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Палявалі на мяне, як на птушку, надарма ворагі мае. Біблія (пераклад А.Бокуна) Палюючы, палююць на мяне, як на птушку, ворагі мае без прычыны. Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па ўсякаму сіліліся вылавіць мяне, як птушку, ворагі мае, бязь ніякай прычыны; |
Кіраўніку хору. Давідаў. На Госпада спадзяюся, што ж кажаце вы душы маёй: «Перасяляйся на гару, нібы птушка»?
Душа наша, як верабей, вырвалася з сіла птушкаловаў: сіло парвалася, а мы вызваліліся.
Хай не пацяшаюцца з мяне несправядлівыя ворагі мае, якія зненавідзелі мяне без прычыны і робяць знакі вачамі сваімі.
Без прычыны бо нацягнулі яны на мяне сетку сваю, без прычыны выкапалі воўчую яму супраць душы маёй.
Знямогся я, крычучы, ахрыплым сталася горла маё; стаміліся вочы мае, так чакаю я Бога майго.
І сказаў Ярэмія цару Сэдэцыю: «Чым правініўся я перад табою, і перад слугамі тваімі, і гэтым народам, што ўкінулі мяне ў вязніцу?
Але, каб споўнілася слова, якое запісана ў іх законе: “Зненавідзелі Мяне без прычыны”.