Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ПЛАЧ 3:51 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

51 вока маё трывожыць душу маю дзеля ўсіх дачок горада майго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

51 Вока маё засмучае душу маю дзеля ўсіх дочак гораду майго.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

51 Вока маё засмучае душу маю дзеля ўсіх дочак майго горада.

Глядзіце раздзел Копія




ПЛАЧ 3:51
14 Крыжаваныя спасылкі  

На Сіёне паганілі жанчын, а дзяўчат — па гарадах Юды.


Ляжалі на зямлі звонку юнак і старац, мае дзяўчаты і мае юнакі палі ад меча; забіў Ты іх у дзень Свайго гневу, знішчыў іх і не пашкадаваў.


«Справядлівы ёсць Госпад, бо супрацівіўся я слову вуснаў Яго. Слухайце, малю, усенькія народы, ды паглядзіце на боль мой: дзяўчаты мае і юнакі мае пайшлі ў няволю.


І Я буду карміць іх целамі сыноў іх і дачок іх; і не адзін з іх будзе спажываць цела прыяцеля свайго з прычыны аблогі і прыгнёту, якім ціснуць іх будуць ворагі іх, якія цікуюць на іх душы”».


Калі выйду ў палі, — вось, там забітыя мечам! І калі ўвайду ў горад, — вось, там замучаныя голадам! Нават прарок і святар ходзяць па зямлі, нічога не разумеючы”».


а людзі, якім яны праракуюць, будуць выкінуты на вуліцы Ерузаліма на голад і на меч, і не будзе каму пахаваць іх; самі яны і жонкі іх, сыны і дочкі іх; — і вылью на іх ліхоту іх.


Таму гэта кажа Госпад Магуццяў: «Вось, Я пакараю іх: юнакі іх памруць ад меча, а сыны іх і дочкі іх памруць з голаду.


Бо не магу вярнуцца да бацькі майго без хлопца, каб не быць сведкам няшчасця, якое нахлыне на бацьку майго».


Змарнелі вочы мае ад слёз, трасецца нутро маё; вылілася на зямлю жоўць мая дзеля гора дачкі «народа Майго», калі памлелі дзіця і немаўля на плошчах горада.


Пакуль Госпад не зірне і не пабачыць з нябёсаў,


Палявалі на мяне, як на птушку, надарма ворагі мае.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы