ПЛАЧ 3:5 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Убудаваў у коле маім і акружыў мяне горыччу і мукай. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ён забудаваў [агароджай] мяне і атачыў жоўцю і гаротаю, Біблія (пераклад В. Сёмухі) абгарадзіў мяне і абклаў горыччу і цяготаю; |
ганьба знявечыла сэрца маё, і я змогся. І чакаў я таго, хто б падзяліў са мною смутак — і не было нікога, і таго, хто б суцешыў, — і не знайшоў.
Дзеля таго вось што кажа Госпад Магуццяў прарокам: “Вось, Я накармлю іх палыном ды напаю іх жоўцю, бо ад прарокаў з Ерузаліма распаўсюдзілася нячыстасць па ўсёй зямлі”.
«Чаму ж мы сядзім? Збірайцеся і пойдзем у гарады ўмацаваныя, каб там загінуць, бо Госпад, Бог наш, аддаў нас на загубу, і на піццё даў нам атручаную ваду, бо зграшылі мы перад Госпадам.
Таму вось што кажа Госпад Магуццяў, Бог Ізраэля: «Вось жа, Я накармлю народ гэты палыном, і дам ім піць ваду атручаную,
А калі ўбачыце, што Ерузалім войскам акружаны, тады ведайце, што наблізілася спусташэнне яго.