ПЛАЧ 1:16 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Таму я і плачу, ды вока маё цячэ слязой, бо далёкім ад мяне стаўся Суцяшальнік, Той, Хто ажыўляе душу маю; сыны мае прапалі, бо перамог вораг». Біблія (пераклад А.Бокуна) З гэтае прычыны я плачу; вока маё, вока маё выцякае вадою, бо далёка ад мяне пацяшальнік, які ажывіў бы душу маю; сыны мае зьнішчаныя, бо ўзьвялічыўся вораг». Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па гэтым плачу я; вока маё, вока маё вылівае воды, бо далёка ад мяне мой суцешнік, які ажывіў бы душу маю; дзеці мае спустошаны, бо перамог вораг. |
Ты ведаеш ганьбу маю, і сорам мой, і знявагу маю. Перад Табою — усе тыя, што прыгнятаюць мяне;
Павярнуўся я да іншага і ўбачыў вераломнасць, якая ўчыняецца пад сонцам, і вось, слёзы прыгнечаных — і няма суцяшальніка, і бязлітаснасць з боку прыгнятальнікаў — і няма суцяшальніка.
О няшчасны, бурамі кіданы і без аніякай пацехі! Вось, Я пакладу каменні твае на карбункулах; пакладу падмуркі твае на сапфірах;
Калі ж вы гэтага не паслухаеце, будзе таемна плакаць душа мая дзеля вашай пыхі; будзе плакаць безупынна, і вока маё выпусціць слязу, бо статак Госпада захоплены ў няволю.
І ты скажаш ім гэтае слова: “Хай вочы мае выліваюць слёзы ноччу і днём без перапынку, бо вялікай пакутай спакутавана дзяўчына, дачка майго народа, няшчасце дужа вялікае.
Хто ж бо злітуецца над табою, Ерузалім? Або хто паспачувае табе? Хто падыдзе, каб запытацца, як табе вядзецца?
Хто дасць ваду галаве маёй ды крыніцу слёз — вачам маім, і буду плакаць я дзеля забітых дачкі народа майго?
У гарах пачну я плач і галашэнне, а на пашах стэпавых — нараканне, бо яны спалены, таму ніводны чалавек не праходзіць і не чутна там голасу статкаў; ад птушкі паднебнай аж да жывёлы разбегліся, зніклі.
Бо смерць прабралася праз нашы вокны, увайшла ў дамы нашы, каб знішчыць дзяцей на вуліцах, і юнакоў — на плошчах.
Горка ён плача ўсю ноч, і слёзы яго на шчаках яго, няма каму яго суцешыць з усіх прыяцеляў яго: усе сябры яго адвярнуліся ад яго, сталіся яму ворагамі.
На краях шатаў яго — бруд, не ўспамінае ён пра будучыню сваю, страшна зняважаны ён, не мае нікога, хто б пацешыў. «Пабач, Госпадзе, гора маё, бо перамогу бярэ вораг».
Змарнелі вочы мае ад слёз, трасецца нутро маё; вылілася на зямлю жоўць мая дзеля гора дачкі «народа Майго», калі памлелі дзіця і немаўля на плошчах горада.
Хай кліча сэрца тваё да Госпада над мурамі дачкі Сіёна; вылівай слёзы, быццам ручай, днём і ноччу, не давай сабе супакою, ды хай не маўчыць зрэнка вока твайго.
А калі б нават выхавалі дзяцей сваіх, пакіну іх без дзяцей, без людзей: але гора ім самім, калі адыду ад іх!