Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




НЭЭМІІ 9:35 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

І яны ў царствах сваіх і ў дабраце Тваёй вялікай, якую Ты даў ім, і ў зямлі надта абшырнай і ўрадлівай, якую Ты ім даў, не служылі Табе ды не адвярнуліся ад учынкаў сваіх найгоршых.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І яны не служылі Табе ў валадарстве сваім і ў добрасьці Тваёй вялікай, якую Ты даваў ім, і ў зямлі прасторнай і ўрадлівай, якую Ты даў перад абліччам іхнім, і не адвярнуліся ад учынкаў сваіх ліхіх.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І ў царстве сваім пры вялікім дабры Тваім, якое Ты даваў ім, і на прасторнай і тлустай зямлі, якую Ты выдзеліў ім, яны ня служылі Табе і не адварочваліся ад ліхіх дзеяў сваіх.

Глядзіце раздзел



НЭЭМІІ 9:35
11 Крыжаваныя спасылкі  

Такім чынам, занялі яны гарады ўмацаваныя і зямлю ўраджайную; і завалодалі дамамі, напоўненымі ўсякім дабром, студнямі, зробленымі іншымі людзьмі, вінаграднікамі і гаямі аліўкавымі ды мноствам дрэў пладовых. І елі яны, і насычаліся, і растлусцелі дзеля вялікай дабраты Тваёй.


Цары нашы, князі нашы, святары нашы і бацькі нашы не споўнілі закону Твайго ды не зважалі на прыказанні Твае і на сведчанні Твае, якімі сведчыў перад імі.


Прыгадаю я літасці Госпада, хвалу Госпада, за ўсё, што нам Госпад аддаў, і за мноства даброццяў для дому Ізраэля, якія ім дараваў паводле міласэрнасці Сваёй і паводле мноства літасці Сваёй.


А калі вы скажаце: “Чаму зрабіў нам усё гэта Госпад, Бог наш?” — ты скажаш ім: “Як вы пакінулі Мяне і служылі чужым багам у сваёй зямлі, так будзеце служыць чужынцам у зямлі не сваёй”.


І пагардзіў ён Маімі законамі з большаю бязбожнасцю, чым пагане, ды Маімі прыказаннямі — больш, чым землі, якія яго акружаюць: бо адкінулі ізраэльцы законы Мае і не хадзілі паводле Маіх прыказанняў”.


За тое, што ты не служыў Госпаду, Богу твайму, з весялосцю і радасцю сэрца дзеля дастатку ва ўсіх рэчах,


будзеш служыць ворагу твайму, якога Госпад навядзе на цябе, у голадзе і смазе, у галечы і нястачы ўсяго, і ён павесіць ярмо жалезнае на карак твой, пакуль не вынішчыць цябе.


А калі наведаюць яго многія беды і крыўды, гэты гімн будзе сведчыць супраць яго, бо ніякае забыццё не вынішчыць яго з вуснаў нашчадкаў яго. Я бо ведаю думкі яго, што ён робіць сёння, перш, чым увяду яго ў зямлю, якую абяцаў яму».